Ініцыятарам сустрэчы выступіла прадстаўніцтва АБСЭ ў Беларусі. Праваабаронцы называюць цыганскую супольнасьць самай дыскрымінаванай у краіне.
Слабая адукацыя, сацыяльная і юрыдычная неабароненасьць, перадузятае стаўленьне — найважнейшыя праблемы беларускіх цыганоў. Больш за тры гады кіраўнік цыганскай дыяспары ў краінах СНД, Балтыі і Беларусі Алег Казлоўскі дамагаецца іх вырашэньня празь міжнародныя структуры, бо ўладамі Беларусі яны, лічыць спадар Казлоўскі, ігнаруюцца:
“У Эўразьвязе — гэта цэлая праграма, якую яны выконваюць і пераадольваюць гэтыя стэрэатыпы. А тут такой праграмы няма. І ва ўрадзе ня вельмі хочуць гэта рабіць. Маўляў, у нас і так хапае праблемаў нашых беларусаў, нам тут цыганы яшчэ ў галаве — і такое бывае. Дзякаваць Богу, што хоць АБСЭ ўзялася за гэтую справу. А то, мяркую, мо праз 10—15 гадоў яшчэ гэта было б”.
Вынікам перамоваў з удзелам уладаў і АБСЭ сталася дамоўленасьць пра распрацоўку праграм падтрымкі беларускіх цыганоў. Хто і якія праграмы зараз распрацоўвае, у Камітэце ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў не паведамляюць, але ідэю вітаюць. Гаворыць прадстаўнік камітэту Міхаіл Рыбакоў:
“У нас, у Беларусі, усе, здаецца, роўныя і няма такіх праблем, каб патрэбна было вось менавіта гэтых ратаваць ад чагосьці. Кожны мае ўсе правы, як і астатнія. Але калі ён жадае разьвіваць нейкія свае пытаньні культурна-нацыянальныя, то тут мы з задавальненьнем падтрымліваем, бо гэта ідзе толькі на карысьць Беларусі і ўсяму народу”.
Паводле перапісу насельніцтва 1999 году, у Беларусі жывуць каля 10 тысяч цыганоў. Аднак прадстаўнікі супольнасьці заяўляюць, што цыганоў у краіне каля 60 тысяч. Сярод іх вышэйшую адукацыю маюць ня больш за 10 чалавек. Агульную сярэднюю — каля 15%. Беспрацоўнымі застаюцца да 93% цыганоў. Адна з прычынаў — стэрэатыпы і перадузятае стаўленьне да цыганоў, што выяўляецца яшчэ на ўзроўні старэйшых школьнікаў, кажа настаўніца адной са школаў у Старых Дарогах Валянціна Макавецкая:
“Я сутыкалася зь неблагімі цыганамі. Яны больш здольныя ў некаторых навуках, да прыкладу, у матэматыцы, фізыцы. Мовы ім цяжэй даюцца. Аднаклясьнікі таксама да іх ставяцца добра. Але звычайна з узростам, гэта 9—11 клясы, гэтае стаўленьне робіцца больш адмоўным. І гэта, напэўна, паходзіць аднекуль з вуліцы”.
Праваабаронцы і прадстаўнікі цыганскай супольнасьці заяўляюць, што адмоўнае стаўленьне да цыганоў ствараюць некаторыя дзяржаўныя мэдыі. Адзін з такіх прыкладаў — фільм БТ “Табар ідзе ў зону”. Выказваньні пра дыскрымінацыю цыганоў падтрымлівае таксама палітоляг Уладзімер Мацкевіч:
“Калі сутыкаесься з гэтымі людзьмі, то разумееш, які наш час яшчэ негуманны. Гэта ня роўная нацыя, а самая прыгнечаная і занядбаная. А ў нас дык асабліва, бо няма ні людзей, ні структур, якія б за гэтымі праблемамі сачылі. Разблытаць гэты клубок можна толькі пры вялікіх намаганьнях і грамадзянскай супольнасьці, і дзяржавы, і саміх цыганоў”.

Гэта ня роўная нацыя, а самая прыгнечаная і занядбаная