Скончыла музычнае аддзяленьне Гомельскай пэдвучэльні. У 1980-х сьпявала ў народным фальклёрным гурце Гомельскай пэдвучэльні “Пралескі”. Ляўрэат Першага фэстывалю аўтарскай песьні ў Беларусі. Двойчы брала ўдзел у фэстывалі беларускай музыкі ў Польшчы “Басовішча”. Настаўніца музыкі і сьпеваў ў Гомельскай беларуска-славянскай гімназіі імя Івана Мележа.
Песьні складае ад канца 80-х гадоў. Валодае прыгожым моцным голасам, сьпявае на вершы Сыса, Гаруна, Геніюш, Жылкі ды іншых беларускіх паэтаў. У 2003 годзе ў Гомелі выйшаў яе кампакт “Хтось крануўся крылаў”. На дыск увайшло ці ня ўсё найлепшае зь яе канцэртнага рэпэртуару. Апроч песьняў на вершы беларускіх паэтаў, у альбоме значную частку займаюць народныя калядныя сьпевы.
Перадача 1-я (2,1 Мб, 6:10)
Перадача 2-я (2 Мб, 5:54)
Перадача 3-я (2,2 Мб, 6:22)
Перадача 4-я (2,3 Мб, 6:40)
Перадача 5-я (1,6 Мб, 4:39)