Якімі міжнароднымі падзеямі, зафіксаванымі аб’ектывам фотаапарата, запомніцца 2008 год?
Перад аб’яўленьнем незалежнасьці Косава
Этнічны альбанцы ў Косаве сьвяткуюць аб’яўленьне незалежнасьці ў лютым
Косаўскія сэрбы рэагуюць на незалежнасьць Косава
Карэспандэнтка армянскай службы Радыё Свабода Рузана
Уладзімір Пуцін і Дзьмітрый Мядзьведзеў на Чырвоным пляцы сьвяткуюць перамогу апошняга ў прэзыдэнцкіх выбарах у сакавіку
Трагічны землятрус у Кітаі ў траўні, у якім загінула 70 000 чалавек
Здымак Марса ў арктычным рэгіёне, зроблены амэрыканскім касьмічным апаратам у траўні
Ірляндыя ў рэфэрэндуме ў чэрвені адкідвае Лісабонскі трактат — “канстытуцыю Эўразьвязу”
У чэрвені сэрбскія ўлады арыштоўваюць лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча і перадаюць у трыбунал у Гаазе
У чэрвені памірае расейскі пісьменьнік Аляксандар Салжаніцын
Расейскія танкі ўваходзяць у Цхінвалі, сталіцу Паўднёвай Асэтыі
Абразок з расейска-грузінскай вайны ў жніўні, горад Горы
У жніўні ў Кітаі праходзяць Алімпійскія гульні
Амэрыканскі плывец Майкл Фэлпс заваёўвае восем залатых мэдалёў на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне, стаўшы найлепшым алімпійцам усіх часоў
Расея прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ў жніўні — радасьць у Сухумі
Фінансавы крызіс распаўзаецца на ўвесь сьвет — прадавачка цыгарэтаў у Кіеве
У лістападзе амэрыканцы выбіраюць Барака Абаму першым чарнаскурым прэзыдэнтам ЗША
Ірацкі журналіст кідае чаравікам у прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша у сьнежні