Нагадаем, патрыярх Аляксій ІІ шэсьць разоў наведваў Беларусь. Апошні ягоны візыт адбыўся ў кастрычніку гэтага года.
Х.Лялько: “Я ніколі не глядзела на гэтую асобу з замілаваньнем”
Ул.Мацкевіч: “Аляксій ІІ ня быў вельмі прагрэсіўным”
“Патрыярх выконваў функцыі праваслаўнай дыпляматыі”
Патрыярх эпохі перабудовы
Візыт Аляксія II ў Беларусь. ФОТАГАЛЕРЭЯ
А.Аляксандр Шымбалёў: Аляксій ІІ быў чалавекам шляхетным
Мітрапаліт Філарэт паляціць на пахаваньні партрыярха
Сяргей Луканін:“Стаўленьне да пратэстанцкіх цэркваў як да сэктаў ішло з Масквы”
“Шэраг крокаў Аляксія ІІ — праява імпэрскай сутнасьці”
***
Аляксій ІІ, сьвецкае імя Аляксей Міхайлавіч Рыдыгер, нарадзіўся 23 лютага 1929 году ў Таліне ў сям’і сьвятароў. У 1949 годзе скончыў Ленінградзкую духоўную сэмінарыю, а ў 1953 годзе — Ленінградзкую духоўную акадэмію. У красавіку 1950 году стаў сьвятаром, у сакавіку 1961 году прыняў манаства.
Рускую Праваслаўную царкву Аляксій ІІ узначаліў 10 чэрвеня 1990 году.
Аляксій ІІ абіраўся народным дэпутатам СССР. Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных расейскіх узнагародаў, у тым ліку ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга. Падчас апошняга візыту патрыярха ў Беларусь, Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Аляксія ІІ ордэнам Пашаны. У 2002 годзе Аляксій ІІ атрымаў мэдаль Францыска Скарыны.