Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым адкажа Беларусь на прапановы Эўрапейскай камісіі?


Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”, эфір 28 лістапада


Эўрапейская камісія выступіла з прапановай падпісаць пагадненьне паміж Эўразьвязам і шасьцю краінамі постсавецкай прасторы аб стварэньні агульнай эўрапейскай эканамічнай зоны. У чым сэнс гэтага праекту? Ці зможа Беларусь у яго ўключыцца? Пра што сьведчыць інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі агенцтву Франс Прэс?

Удзельнікі: кіраўніца “Офісу за дэмакратычную Беларусь” Вольга Стужынская з Брусэлю і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.


У чым сэнс праекту Эўракамісіі?

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч: “Новы праект Усходнеэўрапейскага партнэрства азначае пэўнае карэктаваньне вонкавай палітыкі ЭЗ. Каўкаская вайна, выклік з боку Расеі падштурхоўвае Эўропу мяняць акцэнты, больш увагі аддаваць рэгіёну Ўсходняй Эўропы. У чым сэнс гэтага праекту, агучанага Эўрапейскай камісіяй?”

Вольга Стужынская,
фота democraticbelarus.eu
Вольга Стужынская: “Па-першае, гэты праект яшчэ не агучаны афіцыйна. Гэта адбудзецца толькі 3 сьнежня. Да гэтага часу ў гэты дакумэнт могуць быць унесены праўкі.

Па-другое, зьяўленьне згаданага дакумэнту — гэта рэакцыя на прапанову Швэцыі і Польшчы, зь якой яны выступілі дзесьці паўгода таму. Сэнс гэтай праграмы — у больш цесных дачыненьнях зь Беларусьсю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Армэніяй, Азэрбайджанам, падпісаньне зь імі дамовы аб асацыяцыі.

Але там ёсьць цікавае палажэньне, што гэты дакумэнт зьявіўся як дапаўненьне да адносінаў паміж ЭЗ і Расеяй. Наконт гэтага тэзісу ў Эўрапейскай камісіі былі спрэчкі.

У адным з артыкулаў тут у Брусэлі было сказана, што Беларусь застаецца партнэрам ЭЗ у дужках. То бок удзел Беларусі ў гэтай праграме будзе цалкам залежаць ад унутранага разьвіцьця краіны”.

Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў: “Я вельмі пазытыўна стаўлюся да гэтай праграмы. Прапановы Польшчы і Швэцыі, зь якіх усё і пачалося, былі зробленыя таму, што вядомая палітыка добрасуседзтва, якая рэалізоўваецца ўжо некалькі гадоў, аказалася больш арыентаваная на краіны Міжземнамор’я. Гэта асабліва адчуваецца цяпер, калі ў ЭЗ старшынюе Францыя, прэзыдэнт якой лічыць адной з галоўных сваіх задач інтэнсыўныя кантакты з арабскімі краінамі Міжземнамор’я. А краіны Ўсходняй Эўропы засталіся ў цені. І вось цяпер гэтае становішча выпраўляецца”.


Ці зможа Беларусь уключыцца ў гэты праект?

Карбалевіч: “Новы дакумэнт Эўракамісіі зьяўляецца ў той момант, калі пачынаецца дыялёг, новы этап дачыненьняў паміж Беларусьсю і ЭЗ. Праект Усходнеэўрапейскага партнэрства адкрывае перад Беларусьсю новыя магчымасьці, прэфэрэнцыі. І афіцыйная рэакцыя Менску на гэты дакумэнт у цэлым станоўчая.

Але каб скарыстаць гэтыя магчымасьці, узамен Беларусь павінна выканаць пэўныя ўмовы, зрабіць сур’ёзныя
Беларусь уключыцца ў гэты праект толькі ў постлукашэнкаўскі пэрыяд
ўнутраныя рэформы, адаптаваць сваё заканадаўства да эўрапейскага. Неяк цяжка ўявіць, што беларускія ўлады пойдуць на гэта. Таму можна выказаць меркаваньне, што Беларусь уключыцца ў гэты праект толькі ў постлукашэнкаўскі пэрыяд”.

Стужынская: “Я цалкам пагаджаюся з сп. Мілінкевічам, які ў сваім інтэрвію сказаў, што гэта вялізны шанец для Беларусі. Упершыню беларускі афіцыйны бок адрэагаваў пазытыўна. І гэта станоўчы сыгнал”.

Фёдараў: “Так. Калі б гэтая ініцыятыва зьявілася колькі гадоў таму, то беларуская апазыцыя была б цалкам задаволеная. Але ёсьць вялікія сумненьні, што беларускія ўлады падключацца да гэтага праекту, ва ўсялякім разе ў поўнай меры.

Цяжка ўявіць, што беларускае заканадаўства будзе адаптавана да эўрапейскага. (А гэта неабходная ўмова ўзаемадзеяньня.) Далей, цяжка ўявіць, каб улады пагадзіліся на распаўсюджваньне на Беларусь юрысдыкцыі Эўрапейскага суду.

Застаецца незразумелым гэты тэзіс у дакумэнце наконт Расеі, пра што казала сп-ня Стужынская. Сутнасьць гэтага дакумэнту ў тым, каб стварыць пояс бясьпекі паміж ЭЗ і Расеяй. І ў праекце адзначаецца, што гаворка аб уступленьні гэтых краін у ЭЗ не ідзе. Таму гэты тэзіс супярэчыць сэнсу прыняцьця дакумэнту”.

Стужынская: “Сапраўды, казаць пра поўны ўдзел Беларусі ў гэтай праграме цяжка. Але я зьвярнула ўвагу на той пункт, дзе гаворка ідзе пра візы. Зь яго вынікае, што для Беларусі ЭЗ гатовы зьнізіць кошт візаў нават па-за рэалізацыяй гэтай праграмы. Дарэчы, з кожнай краінай ЭЗ падпіша асобную дамову з улікам іх асаблівасьцяў”.

Фёдараў: “Нават каб пачаць перамовы, Брусэль хацеў бы ўбачыць сыгналы зь Менску, якія б сьведчылі пра дэмакратызацыю. Але ў мяне няма ўпэўненасьці, што такія сыгналы прыйдуць”.

Стужынская: “Для Брусэлю ў дачыненьнях зь Менскам важныя каштоўнасьці, а ня толькі эканамічныя дачыненьні. Гэтыя два чыньнікі будуць ісьці паралельна.


Інтэрвію Лукашэнкі агенцтву Франс Прэс

Карбалевіч: “У інтэрвію агенцтву Франс Прэс Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не зьбіраецца ўступаць у ЭЗ і НАТО. Але ўвогуле інтэрвію падалося даволі міралюбным. Хоць НАТО трэба было б распусьціць, лічыць беларускі кіраўнік, аднак у зьяўленьні элемэнтаў амэрыканскай супрацьракетнай абароны ў Чэхіі і Польшчы ён ня бачыць нічога страшнага, заклікае ЗША і Расею да кампрамісу. Хоць Беларусь і зьбіраецца ствараць адзіную сыстэму супрацьпаветранай абароны з Расеяй, купляць расейскія ракеты „Іскандэр“, але гэта рутынныя, плянавыя дзеяньні, а не адказ на пляны Злучаных Штатаў. Як бы вы ацанілі інтэрвію Лукашэнкі агенцтву Франс Прэс?”

Фёдараў: “Цяжка было б чакаць, каб гэтае інтэрвію не было міралюбным, бо пачаўся ж дыялёг. Але ў гэтым інтэрвію галоўны акцэнт Лукашэнка рабіў на эканамічнае супрацоўніцтва. Гэта зразумела, бо пачынаецца эканамічны крызіс. Беларусі патрэбная дапамога. У Расеі, якая звычайна дапамагала Беларусі, цяпер шмат сваіх праблем. Акрамя таго, Масква патрабуе за свае прэфэрэнцыі палітычных саступак.

Але ўражаньне ад інтэрвію супярэчлівае. Лукашэнка дэманструе гатоўнасьць да супрацоўніцтва. Але на ўсе пытаньні наконт дэмакратыі ён адрэагаваў жорстка. Маўляў, усе гэтыя прэтэнзіі прыдуманыя беларускай апазыцыяй. І гэта не дае падставаў спадзявацца на лібэралізацыю”.

Карбалевіч: “Так, Лукашэнка сказаў, што дэмакратыі ў Беларусі ня менш, чым у Францыі. Але
Калі сп. Баразенка атрымае некалькі год турмы, то Беларусь мае ўсе шанцы скончыць дыялёг там, дзе ён пачынаўся
цікавае вось якое пытаньне. Кіраўнік Беларусі дае інтэрвію заходнім мэдыям амаль кожны тыдзень. Якое ўражаньне гэта робіць на эўрапейскую грамадзкасьць? Ці адчуваюцца ў Эўропе вынікі дзейнасьці ангельскага піяршчыка лорда Бэла?”

Стужынская: “Добра, што ў Эўропе пра Беларусь пішуць, гавораць. Але зьвяртаю ўвагу вось на што. Калі Беларусь прызнае незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, то гэта, зразумела, ня ўспрымецца пазытыўна ў ЭЗ, але ня будзе мець вялізнага значэньня. Але калі сп. Баразенка атрымае некалькі год турмы, то Беларусь мае ўсе шанцы скончыць дыялёг там, дзе ён пачынаўся. Але ў мяне ўражаньне, што цяпер беларускае кіраўніцтва больш сур’ёзна ставіцца да свайго дыялёгу з Эўропай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG