Аляксей Знаткевіч: Вы працуеце на дзяржаўнай пасадзе. Ці не было ў Вас нейкіх засьцярогаў пісаць і выдаваць хай сабе і мастацкую кнігу пра жыцьцё ва ўладзе?
Валеры Казакоў: Я неяк не цікавіўся ў гэтым сэнсе. Я пісьменьнік яшчэ да ўсіх гэтых пасадаў, быў журналістам, скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага, праўда, як паэт. Але потым пачаў пісаць прозу. Я не так даўно яе пішу, з 2002 году, калі ў мяне першая кніга прозы выйшла. Пра дзяржаўную ўладу пісалі ўсе, па-першае, расейскія клясыкі, якія былі ва ўладзе, бачылі яе непрыгожую постаць.
Знаткевіч: А ці была нейкая рэакцыя Вашых калегаў і, можа быць, Вашага начальства?
Казакоў: Асабліва не было. Я ўсім падпісваю кнігі, яны іх ведаюць, чытаюць. Нешта ім падабаецца, нешта не падабаецца. Мой начальнік казаў, што пасьля тваіх кніг хочацца пайсьці ў лазьню і памыцца. Калі так кажуць, то значыць чапляе нутро чалавека.
Знаткевіч: Вы выдалі першую кнігу адносна нядаўна па-беларуску. Ці плянуеце выдаваць яшчэ нешта на беларускай мове?
Мой начальнік казаў, што пасьля тваіх кніг хочацца пайсьці ў лазьню і памыцца. Калі так кажуць, то значыць чапляе нутро чалавека
Знаткевіч: Вы ляўрэат вялікай літаратурнай прэміі Расеі за кнігу "Запіскі каляніяльнага чыноўніка". Вы адчувалі, працуючы на розных дзяржаўных пасадах, што Вы працуеце менавіта на імпэрыю?
Тут шмат вельмі інтарэсаў, у тым ліку і беларускіх, бо вельмі шмат нашых землякоў, якія працуюць на абшарах Сібіры
Знаткевіч: Аднойчы, калі я браў інтэрвію ў шатляндзкага пісьменьніка Ірвіна Уэлша, ён сказаў пра шатляндцаў, што яны заўсёды, калі зьяжджаюць кудысьці па-за межы Шатляндыі, яны ў мясцовую культуру ўбудоўваюцца і фактычна зьнікаюць у гэтай мясцовай культуры. Ён сказаў, што шатляндцы з аднаго боку -- першая калёнія Брытаніі, а зь іншага найлепшыя будаўнікі імпэрыі, бо там, дзе яны былі, яны ператвараліся ў мясцовых, і ніколі паміж сабой не кантактавалі, у адрозьненьне, напрыклад, ад ірляндцаў. З Вашых назіраньняў за беларусамі, наколькі гэта блізка да беларусаў?
Тут ёсьць людзі, якія ячшэ з часоў Кастуся Каліноўскага засталіся
Знаткевіч: Але ў Навасібірску даволі моцная арганізацыя, наколькі я ведаю...
Казакоў: Яна ёсьць, гэтая арганізацыя. Але калі спытаць, ці адстойвае яна нейкія беларускія справы тут? Толькі нейкая мастацкая самадзейнасьць, нейкія вечарыны. Гуртуе мова. Калі зьяўляюцца адзін ці два аматары, якія не згубілі і трохі ведаюць мову, тады пачынаецца жыцьцё. У Навасібірску нядрэнная арганізацыя, у раёне Байкалу ёсьць нават некалькі вёсак беларускіх.
Знаткевіч: А Вам як удалося захаваць мову, жывучы столькі гадоў у Расеі, працуючы ў Расеі? Ці ёсьць у Вас моўны асяродак?
Але ўсё жыцьцё я Караткевіча, Быкава чытаў толькі па-беларуску, па-другому мне было шкада сябе
Знаткевіч: Ці маеце жонку, дзяцей?
Казакоў: Я жанаты. Дзякуй Богу, сын, гледзячы на бацьку, таксама пачаў размаўляць па-беларуску (ён у Кемераве жыве) . Вельмі цікавіцца беларускай справай.
Знаткевіч: То бок, Вы выгадавалі яго таксама як беларуса?
Казакоў: Калі сустракаешся з беларусам, ён нават, можа, і ня ведае мовы ці, можа, часткова яе згубіў, але нейкія такія глыбінныя карані ёсьць, і калі ты пачынаеш размаўляць па-беларуску, ён цябе разумее, Можа, ня можа табе адказаць нешта, а калі пачынаеш размаўляць, то і хата, і быт у яго беларускія, і сьвяты беларускія. На могілкі ходзяць на Радаўніцу, і Дзяды ёсьць, усё ёсьць. Адно шкада, што мову згубілі.
Знаткевіч: Калі прыяжджаеце ў Беларусь, якое Ваша самае пазытыўные ўражаньне, і якое самае кепскае ад таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі?
Калі я прыяжджаю ў Беларусь, то я адчуваю, што гэта ўжо незалежная дзяржава
Знаткевіч: Калісьці Аляксандар Лукашэнка казаў як пра злачынства пра падпісаньне Віскулёўскіх пагадненьняў, пра распад Савецкага Саюзу. Уладзімер Пуцін, калі быў прэзыдэнтам Расеі, казаў, што гэта вялікае злачынства -- развал СССР. Скажыце, Вашыя ўражаньні ў 1991 годзе і цяпер, вы шкадуеце пра развал СССР?
Казакоў: Ведаеце, ў 1991-я ўсе былі адныя людзі, у 2001 - другія, у 2003-м -- іншыя людзі. Вырасла амаль цэлае пакаленьне ці два. І чаго шкадаваць пра тое, што ўжо было. Гэта было нечакана не толькі для жыхароў былога Савецкага Саюзу, але і для замежжа было нечакана. Што здарылася, то здарылася, зараз трэба шукаць шляхі, як жыць далей.