Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндан па інвэстыцыі


18 лістапада ў Лёндане праходзіць Беларускі інвэстыцыйны форум. Мэта – прэзэнтацыя інвэстыцыйных магчымасьцяў краіны і ўсталяваньне наўпроставых кантактаў з патэнцыйнымі інвэстарамі.


На форуме будзе прадстаўлена болей за 70 праектаў, паведаміў першы намесьнік міністра эканомікі Пётр Жабко. Найбольш буйныя зь іх: стварэньне новых і мадэрнізацыя існуючых вытворчасьцяў МТЗ (памер інвэстыцыяў – 800 мільёнаў даляраў ЗША), будаўніцтва заводаў для вытворчасьці аўтобусаў і аўтамабіляў стандартаў эўра-3, эўра-4 на базе МАЗу (125 мільёнаў і 1,5 мільярдаў даляраў інвэстыцыяў адпаведна), будаўніцтва лістапракатнай вытворчасьці на БМЗ (1,6 мільярдаў даляраў).

“Хачу запэўніць прадстаўнікоў буйнейшых банкаў і фінансавых структураў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і гандлёвых фірмаў у тым, што ў Беларусі створаныя выдатныя ўмовы для замежных інвэстыцыяў і арганізацыі бізнэсу”, – заявіў 17 лістапада кіраўнік ураду Беларусі Сяргей Сідорскі. Гэтыя словы прагучалі на дзелавым сьняданку, які арганізаваў часопіс “Фэрст”, педарае Інтэрфакс.

Кіраўніцтву Беларусі будзе складана зацікавіць інвэстараў, лічыць кіраўнік нямецкай кампаніі International Trade Marketing Gmbh Дзірк Трёндле. Ва ўмовах ўсясьветнага фінансавага крызісу, інвэстары “ня хочуць слухаць ні пра якія новыя тэмы для інвэстыцыяў, у тым ліку і пра Беларусь”, цытуе БелаПАН словы бізнэсоўца.

“Трэба думаць пра дэбюракратызацыю, суправаджючы ўсё гэта добрай стратэгіяй піяру”, – параіў спадар Трёндле.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG