Лідзкая абутковая фабрыка ў 1990-х вырабляла хатнія тапачкі. Спадарыня Валянціна працавала тады на фабрыцы і атрымлівала частку заробку прадукцыяй роднага прадпрыемства:
“Нейкі працэнт заробку выдавалі грашыма, а астатняе ўсё на тапачкі пераводзілі. Хочаце грошы — ідзіце на базар, прадавайце. Ня можаце прадаць — ежце тапачкі. Уявіце: дзьве тысячы чалавек, і кожнаму далі па 10 — 15 пар тапачак, каму іх збагрыць? Дагэтуль з шафы выцягваем, і калі моль ня зьела, самі абуваем. Дагэтуль, з 90-х, ляжыць абутак у нас”.
Спадарыня Валянціна ўзгадвае, як замест грошай можна было набыць і дэфіцытныя тавары, якія вырабляюць іншыя прадпрыемствы краіны:
“Зь “Белвэстам” бартэр у нас быў. Дык гэта яшчэ хоць патрэбныя рэчы можна было ўзяць. Прычым гэта не абавязкова, а каму што падабаецца, можна было выбраць. Выбралі боты, чаравікі, і ў лік заробку выпісалі. У прынцыпе, гэтыя рэчы патрэбныя, адну-дзьве пары возьмеш на сям'ю, супраць гэтага ніхто нічога ня меў. Але калі нас прымушалі гэтыя тапачкі браць — “на табе, нябожа, што нам нягожа”.
Спадар Віктар працаваў на Лідзкім заводзе электравырабаў, які тады выпускаў сьвяцільні. Узгадвае, што дзьве сьвяцільні дагэтуль вісяць у яго ў хаце, сястра тады атрымала кватэру, падараваў цэлы камплект: бра, жырандолю, настольную лямпу:
“Дык гэта ня толькі на нашым заводзе, гэта шмат дзе было. Я памятаю, як гадоў 15 таму я купляў на рынку зімовыя боты, іх прадавала жанчына з Гарадзенскай абутковай фабрыкі. Яна казала, што заробак выдавалі таварам, і яна яго прадае. У нас на заводзе жырандолі выраблялі, у нас жырандолямі давалі. Я яшчэ разумею, каб давалі каўбасой, дык яе б сам зьеў. А жырандолі ці абутак, калі яны не патрэбныя, гэта ж дрэнна”.
У 1990-х працаўнікам Жлобінскага вытворчага аб’яднаньня штучнага футра таксама частку заробку выдавалі прадукцыяй — штучным футрам. Спачатку людзі езьдзілі прадаваць футра ў суседнюю Ўкраіну. Але потым футра трапіла ў сьпіс тавараў, якія забаранялася вывозіць з краіны, і народ асвоіў выпуск дэфіцытных тады цацак. Ды так уцягнуўся, што дагэтуль горад славіцца прыгожымі цацкамі са штучнага футра. У Жлобіне ўжо ёсьць так званы “футравы рынак”, дзе можна набыць сам матэрыял, фурнітуру, паралён — усё, што трэба, каб рабіць цацкі. Як гэта пачыналася, узгадвае жыхар Жлобіна Марат Афанасьеў:
“Тады ўлады забаранілі вывозіць штучнае футра, і людзі пачалі з футра шыць цацкі дома. Гэта было”.
Карэспандэнтка: “А дзе прадавалі?”
Афанасьеў: “Каля цягнікоў на вакзале”.
Карэспандэнтка: “А цяпер гэта ёсьць ці няма?”
Афанасьеў:“А зараз бальшыня людзей купляе футра і шые дома. Зараз ужо вялікая індустрыя разьвітая: возяць у Расею. Шыюць дома, загружаюць мікрааўтобусы і возяць на расейскія рынкі”.
Карэспандэнтка: “У прынцыпе, гэта выгадна?”
“Вядома ж, вядома! Сёньня ў гэтым працэсе задзейнічана, я мяркую, не адна тысяча чалавек”.
“Нейкі працэнт заробку выдавалі грашыма, а астатняе ўсё на тапачкі пераводзілі. Хочаце грошы — ідзіце на базар, прадавайце. Ня можаце прадаць — ежце тапачкі. Уявіце: дзьве тысячы чалавек, і кожнаму далі па 10 — 15 пар тапачак, каму іх збагрыць? Дагэтуль з шафы выцягваем, і калі моль ня зьела, самі абуваем. Дагэтуль, з 90-х, ляжыць абутак у нас”.
Спадарыня Валянціна ўзгадвае, як замест грошай можна было набыць і дэфіцытныя тавары, якія вырабляюць іншыя прадпрыемствы краіны:
“Зь “Белвэстам” бартэр у нас быў. Дык гэта яшчэ хоць патрэбныя рэчы можна было ўзяць. Прычым гэта не абавязкова, а каму што падабаецца, можна было выбраць. Выбралі боты, чаравікі, і ў лік заробку выпісалі. У прынцыпе, гэтыя рэчы патрэбныя, адну-дзьве пары возьмеш на сям'ю, супраць гэтага ніхто нічога ня меў. Але калі нас прымушалі гэтыя тапачкі браць — “
Нам плацілі па прынцыпе: на табе, нябожа, што нам нягожа”
Спадар Віктар працаваў на Лідзкім заводзе электравырабаў, які тады выпускаў сьвяцільні. Узгадвае, што дзьве сьвяцільні дагэтуль вісяць у яго ў хаце, сястра тады атрымала кватэру, падараваў цэлы камплект: бра, жырандолю, настольную лямпу:
“Дык гэта ня толькі на нашым заводзе, гэта шмат дзе было. Я памятаю, як гадоў 15 таму я купляў на рынку зімовыя боты, іх прадавала жанчына з Гарадзенскай абутковай фабрыкі. Яна казала, што заробак выдавалі таварам, і яна яго прадае. У нас на заводзе жырандолі выраблялі, у нас жырандолямі давалі. Я яшчэ разумею, каб давалі каўбасой, дык яе б сам зьеў. А жырандолі ці абутак, калі яны не патрэбныя, гэта ж дрэнна”.
У нас на заводзе жырандолямі плацілі.