Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гулак: Форма зьнешняй палітыкі стане мякчэйшай


Алег Гулак
Алег Гулак
Кандыдат ад дэмакратычнай партыі Барак Абама абраны 44-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі. Ці варта чакаць зьменаў у беларуска-амэрыканскіх стасунках?

Старшыня Беларускага Хэльсінскага камітэту Алег Гулак выказвае сваё меркаваньне:

“Пытаньне правоў чалавека аднолькава цікавіць амэрыканскіх палітыкаў — і дэмакратаў, і рэспубліканцаў. Бо правы чалавека насамрэч ёсьць часткай сучаснага сьвету. І каб ён стаў менавіта такім, вялікія намаганьні да яго прыкладала Амэрыка і яе палітыкі. Таму я ня думаю, што можна чакаць паніжэньня інтарэсу да правоў чалавека ў прынцыпе.

Іншая справа, што сама форма вядзеньня зьнешняй палітыкі цяпер стане больш мяккай. Але я ня веру, што ад гэтага яна будзе менш эфэктыўнай. Можа, нават наадварот”.

Уладзімер Глод, Менск





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG