Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрась Беленькі: Нічога прынцыпова ня зьменіцца


Юрась Беленькі
Юрась Беленькі
Кандыдат ад дэмакратычнай партыі Барак Абама абраны 44-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі. Ці варта чакаць зьменаў у беларуска-амэрыканскіх стасунках?

Выканаўца абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ на Беларусі Юрась Беленькі жартуе: маўляў, каб у беларуска-амэрыканскіх стасунках нешта прынцыпова зьмянілася, то дзеля гэтага неабходна, каб альбо Беларусь стала такой, як ЗША, альбо ЗША — такімі, як Беларусь:

“Амэрыка — краіна, якая ў сваёй унутранай і зьнешняй палітыцы арыентуецца на прынцыпы дэмакратыі, свабоды, павагі да правоў чалавека, нацыянальных супольнасьцяў, веравызнаньняў. Гэтыя фундамэнтальныя прынцыпы маюць унівэрсальны характар. Таму могуць быць зьмененыя толькі нейкія прыярытэты, зроблены невялікі новы акцэнт. Але ня болей. Канечне, калі б у нас была дэмакратыя, калі б у нас былі падобныя на амэрыканскія прынцыпы існаваньня і функцыянаваньня дзяржавы, то, напэўна, гаворка ішла б пра гэтыя нюансы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG