“Я думаю, што тая палітыка, якая сёньня існуе павінна захоўвацца. На жаль, гэта ня моцна ўплывае на тое, што адбываецца ў Беларусі.
ЗША павінны дамагацца ўсімі інструмэнтамі, якія ёсьць, каб у Беларусі існавала дэмакратыя. Каб Канстытуцыя і законы, якія ёсьць, выконваліся ўладамі. І дагэтуль улады ЗША маючы пэўныя магчымасьці міжнароднага ціску гэта ажыцьцяўлялі. Такая палітыка павінна захоўвацца.
Амэрыканскія выбаршчыкі не галасуюць у нас і ў іх няма магчымасьці паўплываць непасрэдна. Гэта справа беларусаў. Таму ўсё, што робіцца ўскосна, павінна працягвацца. Але й беларусам самім трэба нешта рабіць, каб мяняць сваё жыцьцё”.
Мая парада прэзыдэнту ЗША