“У многіх месцах для ўладаў для фальсыфікацыяў не хапіла нават датэрміновага галасаваньня”.
Спадар Калякін прывёў прыклад сваю акругу, дзе назіральнікі на кожным участку лічылі людзей, якія галасавалі і амаль усюды розьніца з афіцыйнымі вынікамі яўкі складала 200 чалавек.
“Я не думаю, што АБСЭ дасьць пазытыўную ацэнку гэтым выбарам. Мяркую, што спадар Арэнс даражыць сваёй рэпутацыяй. Хаця некаторыя назіральнікі прыехалі сюды з устаноўкай шукаць пазытыў. Але расчараваньне ў многіх палітыкаў Эўропы будзе значна мацнейшым, чым у нас. Бо мы прывыклі: Лукашэнка часта кідаў беларускі народ, але Эўропу ён кінуў упершыню”.