“Зараз я працую з падатковай інспэкцыяй па маёй дэклярацыі аб маёмасьці і даходах. Падатковую інспэкцыю цікавяць апошнія 8 гадоў, акрамя таго, цікавяцца яны і інфармацыяй, якая тычыцца 1994 году, а можа і раней. Патрабуюць даведку пра заробкі адусюль, дзе я працаваў калісьці. Гэта тычыцца ня толькі Менску, але і іншых гарадоў. Ну і па крэдытах, па пазыках, па маёмасьці, якую я меў. Вось працую ўжо другі месяц”.
Карэспандэнтка: “А чым яны тлумачаць такую цікавасьць да вас, да вашай пэрсоны?”
“Паводле закону ў іх ёсьць такое права — цікавіцца. І там гады не абмежаваныя. І калі я ўпершыню запаўняў такую дэклярацыю, у мяне была ідэя — не запаўняць. Я стаў знаёміцца з Падатковым кодэксам і прыйшоў да высновы, што ў іх ёсьць такое права. Заканадаўства надае вельмі вялікія паўнамоцтвы падатковай інспэкцыі. І нічога не застаецца, як насіць даведкі, якія яны патрабуюць”.