Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіча «крыху бянтэжыць пазыцыя Грузіі»


Лідэр лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч заявіў, што не прымае адназначна ніводнага з бакоў ваеннага канфлікту ў Паўднёвай Асэтыі.

“Я не зьяўляюся судзьдзём у гэтым пытаньні. Я сыходжу з агульначалавечай пазыцыі і лічу, што любыя канфлікты, якія прыводзяць да ахвяраў, маюць вырашацца мірным спосабам. Я не бяруся станавіцца на які-небудзь бок, але мяне троху бянтэжыць пазыцыя Грузіі. Паўтаруся, трэба вырашаць усё мірным шляхам, за сталом перамоваў”.

Адказваючы на пытаньне, ці ўдасца прыйсьці да згоды асноўным міжнародным гульцам наконт стаўленьня да гэтага канфлікту, Гайдукевіч выказаў даволі аптымістычны погляд:

“Я перакананы на сто працэнтаў, што пытаньне гэтае будзе вырашанае. І ЗША, і Расея і Эўразьвяз – усе тры стратэгічныя сілы зацікаўленыя ў мірным урэгуляваньні гэтай праблемы. Наўрад ці канфлікт будзе пагаршацца. Перакананы, што сытуацыя будзе лякалізаваная. Гэта можа быць зроблена нейкім шматхадовым спосабам, але лякалізацыя і вырашэньне гэтага пытаньня павінна адбыцца.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG