Дзьве гадзіны магілёўскі карэспандэнт “Свабоды” назіраў за зборам подпісаў у падтрымку апазыцыйнага прэтэндэнта на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў, старшыні няўрадавай донарскай арганізацыі “Кропля жыцьця” Ігара Каваленкі. За гэты час у падтрымку Каваленкі свае подпісы паставілі васямнаццаць чалавек. Ігар Каваленка балятуецца па Магілёўскай-Ленінскай акрузе.
Ініцыятыўная група Ігара Каваленкі зьбірае подпісы тры дні. За гэты час сабрана дзьвесьце подпісаў у яго падтрымку. Аксана Самойлава пачала зьбіраць подпісы ўчора й пасьпела сабраць іх сорак.
“Прывітаньне, мы сябры ініцыятыўнай групы, зьбіраем подпісы за прэтэндэнта на кандыдаты ў дэпутаты Каваленку Ігара Мікалаевіча. Мы б дужа хацелі, каб вы зь ім пазнаёміліся. Каваленка Ігар Мікалаевіч, яму трыццаць сем год, ён жанаты...”, — такімі словамі пачынае гутарыць зь людзьмі спадарыня Самойлава.
Подпісы яна са сваім сябрамі зьбірае пераважна ў інтэрнатах. Аксана Самойлава кажа, што ў інтэрнатах жывуць збольшага маладыя людзі, а зь імі прасьцей наладзіць кантакт. Тэму апазыцыйнасьці прэтэндэнта ў гутарках, зазначае Аксана Самойлава, стараемся не закранаць:
“Калі гаворыш зь імі, то найчасьцей робім акцэнт на тое, што Каваленка —лідэр дабрачыннай грамадзкай арганізацыі “Кропля жыцьця”. Тады людзі больш ахвотна ідуць на кантакт і даюць подпісы як за чалавека, які ў складаных сытуацыях можа прыйсьці на дапамогу іхнім дзецям, або ім самім”.
За дзьве гадзіны Аксана Самойлава й ейная сяброўка Надзя сёньня ўдзень сустрэліся з сотняй жыхароў мікрараёну Саломенка. Зь іх у падтрымку Ігара Каваленкі падпісаліся васямнаццаць чалавек. Гэтыя людзі ня дужа ахвотна тлумачаць, чаму яны падпісаліся менавіта за Каваленку. Аднак вось некаторыя меркаваньні:
Юнак: “Хочацца нечага новага й лепшага. Толькі якое яно будзе, гэтае новае — лепшае ці горшае — невядома, і гэта крыху палохае”.
Спадар: “Я Лукашэнкі, калі чэсна, не ўспрымаю. Таму што ўсе баяцца на вуліцу выйсьці. Міліцыі распладзіў. Народ наагул баіцца ўсяго”.
Спадар: “Я палітыку ўлады не вітаю. Няправільная палітыка. Тое, што кажуць — усё для народа, а для народа самога мала што робіцца. Хацелася б, каб усё рабілася адкрыта, а ня так, як цяпер — завуалявана”.
Больш гаваркімі былі людзі, якія адмовіліся падпісвацца за апазыцыйнага кандыдата:
Спадарыня: “Абяцаньняў было шмат і выбараў было шмат, а вынікі... Спадзяваньні ніколі ня спраўджваліся. Можна сказаць, мы ніколі добра не жылі”.
Спадар: “Хлусіць ня буду, я яшчэ ня вызначыўся. Трэба паглядзець, пачытаць, таму высновы рабіць яшчэ зарана”.
Спадарыня: “Ну, мяне ўсё цяпер задавальняе”.
Ці сутыкаліся сябры ініцыятыўнай групы Ігара Каваленкі з праблемамі? Аксана Самойлава кажа, што сутыкаліся.
“Учора вахторка не хацела нас прапускаць у інтэрнат, спаслалася на тое, што ў яе загад камэнданта. Яна ўзяла паперку й сказала, што ёй камэндант загадала нікога, акрамя ініцыятыўнай групы Васіленкі, не прапускаць катэгарычна. Мы выйшлі з гэтага інтэрнату, пайшлі ў другі, нас прапусьцілі, аднак сказалі, што ў нас ёсьць Васіленка і ён на сто працэнтаў будзе дэпутатам”.
Уладзімер Васіленка, кіраўнік магілёўскай арганізацыі воінаў Аўганістану, балятуецца ў Палату прадстаўнікоў па той жа Магілёўскай-Ленінскай акрузе, што і Ігар Каваленка.
Урэшце ў інтэрнат зборшчыкаў подпісаў прапусьцілі, але пасьля скандалу. Сёньня Ігар Каваленка пісьмова паскардзіўся ў пракуратуру Ленінскага раёну Магілёва й акруговую камісію на факт перашкоды пры зборы подпісаў у сваю падтрымку.

Вахторка сказала, што ёй камэндант загадала нікога, акрамя ініцыятыўнай групы Васіленкі, не прапускаць катэгарычна.