Аднак ён не выключае, што зьезд партыі можа вылучыць патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
“Наша партыя павінна рыхтавацца да прэзыдэнцкіх выбараў. Я паставіў для сябе мэту вылучыцца на зьезьдзе кандыдатам у прэзыдэнты”.
На пытаньне, ці падтрымлівае ён байкот выбараў, які аб’явіла апазыцыйная моладзь, спадар Гайдукевіч сказаў:
“Хто аб’явіў байкот? Упершыню чую. А пры чым тут байкот і выбары?”
Дзеяньні сваёй партыі спадар Гайдукевіч патлумачыў так:
“Гэта палітычныя дзеяньні партыі, калі яна разьлічвае пры добрай камбінацыйнай гульні атрымаць той вынік, які яна хоча. Мы дамагаемся для сябе таго, чаго мы хочам”.