Па Смаргоні распаўсюдзілі ўлётку ад імя мясцовага праваабаронцы Алеся Дзергачова, у якой зьмяшчаецца просьба аказаць прэтэндэнцы на кадыдата ў дэпутаты Ірыне Вештарт фінансавую дапамогу ў памеры 10 тысяч рублёў.
Алесь Дзергачоў зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Ірыны Вештарт і ўлётку знайшоў у сваёй паштовай скрыні. Пад тэкстам аб просьбе здаваць па 10 тысяч на выбарчую кампанію І.Вештарт – ягоныя тэлефоны і адрас.
Нагадаю, што за апошні тыдзень спадарыні Вештарт вымазалі чорнай фарбай дзьверы, зламалі замок і пабілі вокны ў кватэры, распаўсюдзілі ўлётку па горадзе ад яе імя з просьбай дасылаць па 5 тысяч рублёў на яе выбарчую кампанію, а таксама зьмясьцілі на інтым-сайце аб’яву аб сэкс-паслугах, прычым быў пададзены нумар мабільнага тэлефону Ірыны Вештарт.
Ірына Вештарт па гэтых фактах зьвярнулася з заявамі ў пракуратуру і Акруговую выбарчую камісію, неаднаразова зьвярталася ў міліцыю. Але вынікаў пакуль няма ніякіх.
Спадарыня Вештарт ужо ў пэнсійным веку, жыве адна, тройчы была дэпутатам мяцовага Савету, а таксама ў 2004 годзе брала ўдзел у якасьці кандыдата на выбарах у Вярхоўны Савет Беларусі.