Пакуль неабходныя дакумэнты падалі больш за 200 прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Але ў Цэнтравыбаркаме, зыходзячы з практыкі ранейшых парлямэнцкіх выбараў, прагназуюць, што ахвотных будзе больш.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік кажа, што выніковая інфармацыя пра колькасьць вылучаных ініцыятыўных груп будзе заўтра ў другой палове дня:
“Але зь неафіцыйных дадзеных, якія мы атрымалі з абласьцей, вядома, што такіх груп больш за 200. Гэта значыць, што многія патэнцыйныя кандыдаты, якія вылучаюцца і ад працоўных калектываў, і ад палітычных партыяў, вылучаюцца таксама і праз збор подпісаў выбарнікаў”.
Галоўная навіна сёньняшняга дня выбарчай кампаніі — гэта адмова ад удзелу ў выбарах Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча. Такое рашэньне прынятае на сумесным паседжаньні Вышэйшай Рады і ЦК партыі. Спадар Гайдукевіч камэнтуе сытуацыю для “Свабоды”:
“Мы лічылі, што, можа, хоць нехта захоча балятавацца. Я павінен быў даведацца іншых думак. Але ніхто наагул не захацеў. Усе прыйшлі да высновы, што мне трэба вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты. І больш нічога”.
Сяргей Гайдукевіч — дэпутат Палаты прадстаўнікоў цяперашняга скліканьня. Ці азначае партыйнае рашэньне, што і ён асабіста ня будзе зараз вылучацца ў дэпутаты? У адказ чую:
“Усе выступоўцы казалі: Сяргей Васільевіч Гайдукевіч можа выйграць выбары ў любой акрузе. Магчыма, я падамся нясьціплым, але я сам у гэтым таксама ўпэўнены. Але ўсе казалі і тое, што калі партыя ня ўдзельнічае ў гэтых выбарах, дык і мне ня трэба ў іх удзельнічаць.
Я палічыў гэта абсалютна правільным. І сказаў: калі партыя так вырашыла, так таму і быць”.
Сёньня ж зьявілася навіна і зь лягеру Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Заснавальнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня генэрал Валеры Фралоў будзе зноў удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах.
У Узьдзенскім раёне зьбіраўся балятавацца па сьпісе Аб’яднаных дэмакратычных сілаў сябра БСДП (Грамада) прадпрымальнік Віктар Крываль. Але ў апошні момант ён адмовіўся. Тады спадару Фралову — таксама сябру Грамады — паступіла прапанова яго замяніць. Генэрал пагадзіўся:
“Каб ужо, як кажуць, зусім тлушчам не абрасьці. Пагляджу, дарэчы, што зьмянілася, а што засталося па-ранейшаму”.