Менавіта яго прозьвішча згадваецца ў кулюарах міжнароднай канфэрэнцыі ў справе выбараў, якая завяршаецца сёньня ў Вене.
Амбасадар Герт-Генрых Арэнс ужо мае досьвед працы ў Беларусі. Менавіта ён ачольваў місію назіральнікаў БДІПЧ, якія працавалі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2006 годзе. Тады місія Бюро прыйшла да высновы, што выбары не адпавядаюць стандартам АБСЭ.
Міністэрства замежных справаў Беларусі ўжо накіравала афіцыйнае запрашэньне назіральнікам БДІПЧ прыехаць у Беларусь. Паводле старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, міжнародныя назіральнікі зьявяцца ў Менску 11-12 жніўня. Дарэчы, сама Лідзія Ярмошына не змагла паехаць на канфэрэнцыю ў Вену, паколькі ўваходзіць у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Таму замест яе ў міжнароднай канфэрэнцыі ўдзельнічае супрацоўніца ЦВК Надзея Кісялёва.