Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу супраць будаўніцтва хімзаводу расейскай прыватнай кампаніяй “Август-Бел”.
Міхаіл Калінкевіч 16 траўня выступіў на мітынгу ў пасёлку Дружны супраць будаўніцтва расейскага хімзаводу.
“Я сьвядома прыйшоў на гэты мітынг, бо мяне 15-га не пусьцілі ў дом культуры Пухавіцкага райвыканкаму, калі прыяжджаў кіраўнік Менскай вобласьці, дзе распавядаў, будаваць ці не завод ядахімікатаў. Мяне не пусьцілі. Сказалі, вас няма ў сьпісах. Мяне выкінулі як ката паршывага. Я ўжо ў дзьверы ўвайшоў, мяне схапіў за руку рудзенскі ўчастковы і выкінуў мяне, выцягнуў сілай”.
На судзе супраць спадара Калінкевіча сьведчыў супрацоўнік міліцыі, таксама былі прагледжаныя апэратыўныя відэаздымкі. Спадар Калінкевіч заявіў хадайніцтвы аб запрашэньні ў якасьці сьведак намесьніка старшыні Пухавіцкага райвыканкаму Ёсіфа Кучко, а таксама начальніка ўпраўленьня Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці Тацяну Сукач. Бо, паводле спадара Калінкевіча, чыноўнік не адказаў на калектыўны ліст жыхароў.
“Мы прасілі, каб ён нам даў адказ і пратакол сходу, які адбыўся ў Рудзенску, дзе ўсе жыхары прысутныя ў доме культуры Рудзенска, а гэта прыблізна 500 чалавек, галасавалі супраць будаўніцтва завода ядахімікатаў у зоне густанаселенага раёна – пасёлак Дружны, Сьвіслач, Рудзенск. Цягам трох месяцаў гэты чыноўнік-бюракрат нам адказ ня даў”.
Судзьдзя Анжаліка Данілава адхіліла хадайніцтвы, бо яны, маўляў, не адносяцца да справы. Яна прызнала вінаватым Міхаіла Калінкевіча і аштрафавала яго на 350 тысяч рублёў. Прысутны на судзе Сяргей Абразоўскі сказаў:
“Улады абралі мэтад запужваньня, каб людзі спынілі барацьбу за свае канстытуцыйныя правы. Калінкевіч ня мае ног, а судзьдзя падчас працэсу прымушала яго то ўставаць, то садзіцца. Як чалавек ставіцца да чалавека! То бок, судзьдзя вышэй за інваліда. Я думаю, што ніводзін чалавек не прымушаў бы яго ўставаць-садзіцца, нікому б такое не прыйшло ў галаву. А тут ўстаньце-сядзьце – ну гэта абсурд”.
Спадар Калінкевіч сказаў, што ягоная пэнсія складае 390 тысячаў.
“Пайду з шапкай па Рудзенску. Я ж абараняў інтарэсы ня толькі свае, а ўсяго Рудзенску. З шапкай пайду прама па вуліцы, няхай усе бачаць”.
Пэсіянэрка Ганна Шакура з Рудзенску прыйшла падтрымаць на судзе Міхаіла Калінкевіча:
“Я не магу паверыць і зразумець, чаму творыцца такое бязьмежжа. Я ўвесь час вучыла ўсяму справядліваму, а ў выніку сама сутыкаюся зь несправядлівасьцю. Проста хлусяць. Я поўнасьцю падтрымліваю Міхаіла Фёдаравіча і ўсіх тых, хто супраць гэтага завода. І я сама катэгарычна супраць гэтага завода. Я хачу, каб нашы людзі, беларусы, дыхалі чыстым паветрам”.
Раней улады пакаралі й іншых удзельнікаў пратэсту супраць будаўніцтва хімзаводу. Тацяну Дылькову аштрафавалі на 350 тысячаў рублёў, а Насту Папову на 700 тысяч рублёў. Яны працавалі ў сярэдняй школе №1 пасёлку Дружны сацыяльнымі пэдагогамі. У раённым аддзеле адукацыі іх прымусілі напісаць заявы на звальненьне паводле ўласнага жаданьня. За ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах ў пасёлках Сьвіслач і Дружны Сяргей Абразоўскі быў двойчы аштрафаваны. Жыхар пасёлку Дружны Сяргей Салдаценка аштрафаваны на 525 тысячаў рублёў. Папярэджаньне пракуратуры атрымала Тацяна Рысевец.