Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вечар успамінаў пра Быкава завітаў Вацлаў Гавэл <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У чацьвер у праскай кавярні “Краснэ страты” беларуская грамада Чэхіі згадвала Васіля Быкава.

Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук:

“Мы знаходзімся ў кавярні, якая па-чэску называецца "Краснэ страты", “Прыгожыя страты”. Частка вялікага комплексу – бібліятэка, дзе палову займаюць кнігі, палову – калекцыйныя віны...

Тут сабралася беларуская грамада Чэхіі, студэнты, людзі, якія прыехалі на працу ў Чэхію, супрацоўнікі беларускай службы Радыё Свабода зь сем'ямі. Гаворка за таварыскай вячэрай ідзе пра Васіля Ўладзімеравіча, пра ягоныя ўспаміны, фатаздымкі...

Разам з намі адбываецца яшчэ адна дыскусія, у якой удзельнічаў Вацлаў Гавэл – ён ласкава прыняў нашыя запросіны. Хачу нагадаць, што Вацлаў Гавэл сустракаўся з Васілём Быкавым якраз у дзень, калі адбыўся тэрарыстычны напад на Нью-Ёрк, 11 верасьня 2001 году – тады адбылася цікавая гутарка, якая гучала на хвалях Радыё Свабода. Аднойчы я запісваў інтэрвію з Гавэлам і згадаў пра гэтую сустрэчу, і Гавэл зь вялікай прыязнасьцю ўзгадваў пра яе.

Сёньня ўсе ўдзельнікі вечарыны атрымаюць ад беларускай службы Радыё Свабода малюнкі Васіля Ўладзімеравіча Быкава ў электронным фармаце, якія раней публікаваліся на нашым сайце”.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG