“Паколькі санкцыі сталі прымяняцца з 14 лістапада мінулага года ў той ці іншай ступені адносна прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” была праведзеная пэўная праца па пераводу разьлікаў на іншыя віды валют. І апошнія падзеі адносна рашэньня Міністэрства фінансаў ЗША па нашых трох прадпрыемствах, на наш погляд, ня зробяць ніякай шкоды працы лідзкай “Лакафарбы”, Беларускага нафтавага гандлёвага дома і “Полацк-шкловалакна”. Прадукцыя, якую выпускаюць гэтыя прадпрыемствы пераарыентавана на іншыя рынкі. Таму ацаніць шкоду не ўяўляецца магчымым, бо, на мой погляд, яна абсалютна нязначная”.
Спадар Асіпенка ня стаў камэнтаваць заяву Міністэрства замежных справаў Беларусі пра тое, што захады ЗША накіраваныя супраць шараговых беларускіх грамадзянаў і закранаюць інтарэсы работнікаў прадпрыемстваў, якія ўключаныя ў абмежавальны сьпіс.