Ці атрымае МАЗ імя Дзерыпаскі?
Вынікам перамоваў старшыні Рады дырэктараў акцыянэрнага таварыства “Русские машины” Алега Дзерыпаскі з Аляксандрам Лукашэнкам стала магчымае акцыянаваньне Менскага аўтамабільнага заводу.
Банкі прадаюць, каб падтрымаць эканоміку
Продаж замежным інвэстарам банкаўскіх актываў, якія належаць беларускай дзяржаве, ідзе больш хуткімі тэмпамі, чым продаж прамысловых прадпрыемстваў. Чаму?
Л.Заіка: “МАЗ можна прадаць за 5—8 мільярдаў даляраў”
Кіраўніцтва Беларусі лічыць пэрспэктыўнай рэалізацыю сумеснага праекту з удзелам Менскага аўтамабільнага заводу і расейскага акцыянэрнага таварыства “Русские машины”, гаспадар якога — Алег Дзерыпаска.
БэСТ прададуць за 500 мільёнаў даляраў?
Беларусь спадзяецца атрымаць ня меней за 500 мільёнаў даляраў ЗША ад продажу апэратара мабільнай сувязі БэСТ. Пакупнік - кампанія Turkcell.
Адказваючы на пытаньні журналістаў у Кіеве, міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка назваў турэцкую кампанію найбольш верагодным пакупніком БэСТу.
Turkcell зацікаўлены ў набыцьці 80% акцыяў беларускага сотавага апэратара, паведаміў спадар Зайчанка на сходзе кіраўнікоў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.
“Я думаю, што мы гаворым тут пра суму не ніжэй за пяцьсот мільёнаў”, - заявіў міністар эканомікі Беларусі.
“Палімір” і “Нафтан” прададуць да канца году
Белнафтахім плянуе да канца году падаць ураду прапановы па прыватызацыі прадпрыемстваў “Палімір” і “Нафтан”, заявіў 20 траўня намесьнік старшыні канцэрну Міхаіл Асіпенка. “Разглядаецца варыянт продажу акцыяў прадпрыемстваў адзіным гаспадарчым комплексам”, — удакладніў спадар Асіпенка.
Паводле ягоных словаў, у гэты момант Белнафтахім вядзе перамовы з двума патэнцыйнымі інвэстарамі. “Хутчэй за ўсё, доля інвэстара будзе роўнай зь дзяржаўнай доляй, мы плянуем 50 на 50, разуменьне патэнцыйных пакупнікоў у гэтым ёсьць”, — паведаміў Міхаіл Асіпенка.
Ці прададуць МАЗ 9-му нумару з найбагацейшых людзей сьвету?
19 траўня Аляксандар Лукашэнка правёў перамовы з самым багатым чалавекам Расеі, кіраўніком голдынгу “Базавы элемэнт” і кампаніі “Рускія машыны” Алегам Дзерыпаскам.
Беларускія ўлады: усё на продаж
Апошнім часам афіцыйны Менск актыўна вядзе кампанію продажу прадпрыемстваў, у прыватнасьці банкаў, замежным інвэстарам.