Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”: працяг будзе


Распачалася працэдура працягу дзеяньня “Акту аб дэмакратыі” ў Беларусі. Яе ініцыяваў кангрэсмэн Сьміт і 9 яго калегаў - як рэспубліканцаў, гэтак і дэмакратаў.

Кангрэсмэн-рэспубліканец Крыстафэр Сьміт падаў на разгляд камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама юрыдычнай і фінансавай службе Палаты законапраект аб працягу дзейнасьці “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” 2004 году.

“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” быў прыняты Кангрэсам ЗША у кастрычніку 2004 году. У “Акце” акрэсьлены асноўныя палажэньні палітыкі ЗША ў дачыненьні да Беларусі. У 2006 годзе яго дзеяньне было працягнутае яшчэ на два гады.

У прапанаваным законапраекце абноўленая канстатавальная частка, дзе згадваюцца падзеі ў Беларусі апошніх двух гадоў. У пунктах пра дапамогу сродкам масавай інфармацыі у законапраекце апрача тэле- і радыёстанцыяў згадваецца яшчэ і інтэрнэт.

Гэты дакумэнт, каб атрымаць статус закону, павінен быць ухвалены Палатай прадстаўнікоў, Сэнатам і падпісаны прэзыдэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG