“Беларусь – гэта сапраўдная анамалія ў дэмакратычнай, свабоднай Эўропе... Мэта новага “Акту аб дэмакратыі” – паказаць, што ЗША падтрымліваюць незалежнасьць Беларусі і, нягледзячы ні на што, будуць падтрымліваць тых, хто змагаецца за дэмакратыю і правы чалавека”, – заявіў Сьміт.
Згодна з дакумэнтам, прапануецца ў 2007 і 2008 гадох выдаткаваць па 20 мільёнаў даляраў на падтрымку няўрадавых арганізацыяў, праваабаронцаў, незалежных мэдыяў і міжнароднага абмену. Апрача гэтага, праект прадугледжвае выдзяленьне 7,5 мільёнаў даляраў на стварэньне тэлебачаньня і радыё для Беларусі.
Новы “Акт аб дэмакратыі” прадугледжвае таксама ўзмацненьне санкцыяў супраць беларускіх уладаў.
Гэты дакумэнт, каб атрымаць статус закону, павінен быць ухвалены Палатай прадстаўнікоў, Кангрэсам і падпісаны прэзыдэнтам.