Мэтай акцыі, у якой прынялі ўдзел палітыкі Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Юрась Губарэвіч, Віктар Івашкевіч і іншыя, было прыцягнуць увагу да сытуацыі тых СМІ, якім адмоўлена ў распаўсюджаньні “Белсаюздрукам” і “Белпоштай”.
Удзельнікі акцыі прынесьлі з сабой газэты “Народная воля” і “Наша ніва”, якія зьбіраліся раздаваць мінакам. Аднак міліцыянты папярэдзілі іх, што гэта будзе прыраўнана да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, таму ўдзельнікі акцыі дэманстратыўна разгарнулі газэты і пачалі іх чытаць.