Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Менску працягвае працу


У прэсавай службе амбасады ЗША ў Менску паведамілі, што дыпляматычная місія працягвае сваю дзейнасьць.


Амбасада не прымае візавых зваротаў грамадзян Беларусі – выключэньні магчымыя толькі ў крытычных выпадках, паведамілі ў амбасадзе.

У МЗС Беларусі ад камэнтароў сытуацыі ў беларуска-амэрыканскіх дачыненьнях ўстрымліваюцца.

Як чакаецца, ад заўтра ў Менску застануцца 4 дыпляматы, уключна з часова павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, застануцца таксама консул і супрацоўнікі, якія адказваюць за бясьпеку і гаспадарчыя пытаньні.

10 амэрыканскіх дыпляматаў маюць пакінуць тэрыторыю краіны ў суботу, але вядома, што яны ня хочуць афішаваць, у які час і якім чынам гэта будзе зроблена.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG