Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дружны: мітынг скончыўся ля офісу "Август-Бел" <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У Дружным адбылася несанкцыянаваная акцыя пратэсту супраць будаўніцтва заводу пэстыцыдаў.


Карэспандэнтка: Удзельнікаў – каля трох сотняў чалавек ці больш, бо людзі ўвесь час падыходзяць. У пераважнай большасьці гэта маладыя маці з каляскамі, людзі сталага, сярэдняга веку, супрацоўнікі мясцовай станцыі ЦЭЦ-5.

Яны сабраліся на пасялковым пляцы каля помніку ахвярам Чарнобыльскай катастрофы, бо ў Дружным значную частку жыхароў складаюць перасяленцы з Прыпяці, з чарнобыльскай зоны.

Жыхары Дружнага сабралі каля 6 тысяч подпісаў пад зваротам да вышэйшых уладаў. Аднак мясцовая адміністрацыя пачала ціснуць на іх, каб яны гэтыя подпісы адклікалі, таму было прынята рашэньне тэрмінова правесьці сёньняшні мітынг. Такім чынам, акцыя праводзілася амаль што стыхійна.

Адна з актывістак ініцыятыўнай групы па правядзеньні гэтага мітынгу выступіла з кароткай прамовай. Яна расказала, што яны зьвярталіся ва ўсе інстанцыі, да ўсіх чыноўнікаў, аднак атрымлівалі толькі адпіскі. "Мы зьвяртаемся непасрэдна да кіраўніка краіны, ён гарант Канстытуцыі і мусьці нас абараніць", сказала яна. Пасьля людзі пачалі скандаваць "Не – хімзаводу!" Многія зь іх выйшлі ў адгазьніках, трымалі ў руках плякаты.

На гэтым акцыя павінна была скончыцца, аднак раптам людзі заўважылі, што сярод супрацоўнікаў міліцыі стаіць дэпутат
Пухавіцкага райсавету Юры Шапавалаў. Яны абкружылі яго і пачалі патрабаваць ад яго нейкага выступленьня, нейкіх адказаў. Аднак чыноўнік проста адмахваўся ад людзей і спрабаваў незаўважна сысьці.

Аднак яго абкружылі шчыльным колам і не давалі сесьці ў аўтамабіль, перагарадзілі дарогу. Ягоную машыну блякавалі хвілін 20.

Міліцыянты ўсё ж такі выпусьцілі ягоную машыну, але людзі стаялі, перакрыўшы дарогу, а пасьля рушылі да прадстаўніцтва расейскай кампаніі "Август-Бел". Зараз людзі стаяць ля будынка, дзе знаходзіцца прадстаўніцтва расейскай кампаніі. Яны скандуюць "Не - хімзаводу". Распачалася спрэчка зь міліцыянтамі, якія спрабуюць прымусіць людзей разысьціся. Усе дарогі, якія вядуць у Менску, перакрытыя міліцыяй, каб людзі ня выйшлі на гэтую дарогу.

Людзі патрабуюць ад супрацоўнікаў міліцыі адказу, дзе знаходзіцца зараз адзін з актывістаў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу Сяргей Абразоўскі. Людзі даведаліся, што ён быў затрыманы непасрэдна перад гэтай акцыяй нібыта за тое, што ў яго несапраўдныя вадзіцельскія правы. У панядзелак, 28 красавіка, распачынаецца яшчэ адзін суд супраць спадара Абразоўскага.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG