Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Адамовіч у 1989 годзе: “Мы прыйдзем да экалягічнага Нюрнбэргу”


Выступае Алесь Адамовіч (за ім - Зянон Пазьняк, 26.04.1989 г.)
Выступае Алесь Адамовіч (за ім - Зянон Пазьняк, 26.04.1989 г.)

Фрагмэнт выступу пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча на першым Чарнобыльскім шляху ў Менску 30 верасьня 1989 году.


Адамовіч: “Сапраўды, Чарнобыль зьвязаны ня толькі з вялікай хлусьнёй, але і з наўпроставымі злачынствамі, службовымі злачынствамі. І безумоўна, мы прыйдзем усе да экалягічнага Нюрнбэргу. Гэта непазьбежна ў нашай краіне. Таму што калі не спыніць гэтую безадказнасьць, гэтую кругавую паруку хлусьні на усіх ўзроўнях, на самых высокіх, мы не выратуемся, калі не ад Чарнобыля гэтага, то наступныя такія падзеі будуць непазьбежныя...

Уся нашая гісторыя чамусьці замешаная на ахвярах. Мы правялі індустрыялізацыю, атрымалі адны ахвяры і атручаную зямлю... Мы ў вайну перамаглі: 4 ці 5 нашых людзей за аднаго праціўніка. Мы ўвесь час у ахвярах. І вось цяпер і Чарнобыль – ізноў ахвяры і ахвяры. Дык што ж гэта за такая сыстэмка ў нас, якая патрабуе ад нас увесь час ахвяраў?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG