Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Парсюкевіч: Лукашэнка баіцца майго бацькі


На пытаньні “Свабоды” адказвае Дзяніс Парсюкевіч, сын асуджанага на 2.5 гады пазбаўленьня волі віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча.


Карэспандэнт: “Ты верыш, што твой бацька вінаваты?”

Дзяніс: “Натуральна, што не.”

Карэспандэнт: “Навошта тады твайго бацьку асудзілі?”

Дзяніс: “Асудзілі як апазыцыянэра, як лідэра прадпрымальніцкага руху. Вось чаму яго і закрылі. Лукашэнка яго баіцца. Чаму баіцца, я растлумачыць не магу”.

Карэспандэнт: “А было спадзяваньне, што яго вызваляць?”

Дзяніс: “Не было, канешне. Я ведаў, што яго пасадзяць. Гэта было бачна ад пачатку: як сябе паводзілі судзьдзя і дзяржаўны абвінаваўца”.

Карэспандэнт: “А хто для цябе бацька зараз: прыклад ці ты незадаволены ягонымі дзеяньнямі?”

Дзяніс: “Натуральна, не задаволены. Ня трэба было усяго гэтага рабіць. Але на судзе ён паводзіў сябе прыстойна. Моцна трымаўся. Мне спадабалася, як ён гаварыў на судзе. Але ў нашай улады няма сумленьня, спагады да людзей таксама няма”.

Карэспандэнт: “Колькі табе год?”

Дзяніс: “13”.


Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў 24 красавіка віцебскага прадпрымальніка зь Віцебску Сяргея Парсюкевіча 2,5 гадамі зьняволеньня агульнага рэжыму. С.Парсюкевіч таксама абавязаны выплаціць міліцыянту Дулубу 1 мільён 100 тыс. кампэнсацыі маральных пакут.

Сяргея Парсюкевіча трымаюць у менскім сьледчым ізалятары ад 4 сакавіка. Прадпрымальніка вінавацілі ў тым, што ён зьбіў ахоўніка турмы на Акрэсьціна, калі адбываў там адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгу 10 студзеня
.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG