Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Борыс і Банцар могуць выяжджаць за мяжу?


Кіраўніцу не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліку Борыс і прэс-сакратара Ігара Банцара аштрафавалі 18 красавіка за знаходжаньне ў памежнай зоне на тэрыторыі Воранаўскага раёну.

Анжаліка Борыс патлумачыла нам сёньня, што іх унесьлі ў кампутарную базу дадзеных, але яны адразу аплацілі штраф. У гэтым разе, як ім патлумачылі, іх празь некалькі дзён выкрасьляць з “чорнага сьпісу”.

Ігар Банцар сёньня ўдакладняў у Лідзкім памежным атрадзе, і яму сказалі, што з базы дадзеных іх выдалілі дзякуючы таму, што штраф аплочаны. “Мне сказалі, што цяпер мы можам выяжджаць за мяжу, але ці гэта напраўду так, можна будзе пераканацца толькі на мяжы”, — падсумаваў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG