Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З. Дашкевіч: “Перамены ўжо насьпелі, і судовы працэс — таму сьведчаньне”


Да будынку суду Цэнтральнага раёну Менску прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек — палітыкі, прадпрымальнікі студэнты. Гэткім чынам яны выказалі падтрымку і салідарнасьць з тымі, хто апынуўся на лаве падсудных.


Карэспандэнтка: “Да пачатку працэсу пад будынак суду прыйшоў лідэр грамадзкай арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка. Чаму вы тут?”
Судзяць за салідарнасьць

Анатоль Шумчанка: “Людзей, якіх сёньня судзяць, судзяць за салідарнасьць. Яны прыйшлі падтрымаць акцыю прадпрымальнікаў. І зараз мая грамадзянская і асабістая пазыцыя — быць побач зь людзьмі, якія былі з намі ў нашу цяжкую хвіліну”.

Тацяна Цішкевіч: “Я падсудная, і нават мне сказалі, што заля перапоўненая, стойце тут, у калідоры. Я зайшла, толькі калі паказала свой пашпарт. А там амаль пустая заля, чалавек пяць сядзіць. Людзей проста не пускаюць”.

Юнак: “У залі судовай улады правяць баль мянты. Гэта мянтоўская сваволя называецца”.

Спэцназавец: “Заля перапоўненая. Вы не зьяўляецеся ні падсуднай, ні сьведкай”.
Яны проста ўжо ня ведаюць, што рабіць

Спадарыня: “Я маці”.

Спэцназавец: “Чыя?”

Спадарыня: “Свайго сына”.

Спэцназавец: “Дайце мне сьпісы”.

Спадарыня: “Некалі там, у судзе, будуць вашы дзеці. І дай Бог, каб так было”.

Карэспандэнтка: “Зьмітра Хведарука не прапусьцілі ў залю паседжаньняў. Чаму вас не пусьцілі”?

Зьміцер Хведарук: “Пры ўваходзе ў суд праверылі рэчы, адабралі некалькі хустак з надпісам “Малады Фронт”. Пасьля нейкі чалавек у цывільным забраў у мяне пашпарт, нецэнзурна вылаяўся і сказаў, што мяне яны не прапусьцяць”.

Карэспандэнтка: “Што вы пра гэта думаеце”?

Зьміцер Хведарук: “Ай, сьмешна ўсё гэта. Яны проста ўжо ня ведаюць, што рабіць”.

Карэспандэнтка: “Кася Салаўёва і Наста Палажанка прыехалі падтрымаць сваіх паплечнікаў?”

Наста Палажанка: “І я, і Кася Салаўёва таксама прайшлі праз суд. Таму мне не абыякава, што людзей судзяць ні за што. Вось і прыехала падтрымаць іх”.

Кася Салаўёва: “Я ведаю, што толькі еднасьць і салідарнасьць дапамогуць нам выстаяць у нашай барацьбе. Таму ўлада зараз і баіцца менавіта нашай еднасьці”.

Карэспандэнтка: “Зьміцер Дашкевіч, вы сёньня зь вялікім тэрмасам — поіце і адаграваеце людзей гарбатай, так?”

Зьміцер Дашкевіч: “Так, трэба грэцца ў такое дажджлівае надвор’е. Настрой у нас добры. Мы перакананыя, што, не зважаючы на любы вырак, Беларусь рухаецца да адраджэньня, да пераменаў. Гэтыя перамены ўжо насьпелі, і сёньняшні судовы працэс — таму сьведчаньне”.

Карэспандэнтка: “На заканчэньне маладыя людзі разам з падсуднымі, якія выйшлі на вуліцу пасьля працэсу, прасьпявалі “Пагоню”, скончыўшы сьпеў воклічамі “Жыве Беларусь”!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG