Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 4 красавіка


Агляд беларускага сеціва.


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён не выключае магчымасьці нармалізацыі адносінаў з Захадам. Камэнтары:

“Як хачу, так і кручу. Гаварыць – адно, а рабіць – іншае. Нічога не зьмяняецца. Ажно сумна”;

“Беларусь і дзевяць мільёнаў беларусаў нічога кепскага [Захаду] не зрабілі. Але ёсьць адзін, які абразіў і прынізіў гэтыя 9 мільёнаў перад усім сьветам”;

“Пры нармалізацыі адносінаў з Захадам адваротна прапарцыйна будуць пагаршацца адносіны з Расеяй”;

“Не магу зразумець, чаму ён выкарыстоўвае слова “мы”, “нас”, калі ўсё гэта датычыць яго аднаго?”

Інтэрнэт-газэта “Салідарнасць” перадрукавала артыкул газэты “Новое русское слово” пра самых шматабяцальных жаніхоў і нявестаў постсавецкіх краінаў. Самым выдатным жаніхом Беларусі выданьне называе Франака Вячорку – сына аднаго зь лідэраў Партыі БНФ Вінцука Вячоркі. Сярод станоўчых якасьцяў Франака Вячоркі называецца добрая сям’я, арганізатарскія здольнасьці і малады ўзрост (20 гадоў).

Камэнтары ў блогу Алеся Аркуша: “Заўважце, сьмяюцца з гэтай “намінацыі” толькі мужчыны. Можа, зайздросьцяць?”;

У блогу retshy: “Ну што вы такія злыя, хлопцы?!! От падрасьце Франак яшчэ крыху – і насамрэч будзе жаніх на ўсе сто...”

Сайт www.bulletinonline.org паведамляе пра тое, што рабочых салігорскага прадпрыемства “Белкалій” пад расьпіску абавязалі азнаёміцца са статутам праўрадавай грамадзкай арганізацыі “Белая Русь”.

На партале Tut.by разьмешчаны новы кліп Лявона Вольскага на песьню “Эўравізія” зь ягонага сольнага альбому, які мае пабачыць сьвет празь некалькі тыдняў. Канцэпцыя песьні – трэш-дыска. Рэжысэр кліпу Яўген Новаў уклаў у відэашэраг эмацыйныя бойкі, якія ідуць вакол адбору на “Эўравізію”:

Камэнтары ў блогу музыканта:

“А прышпільна атрымалася))) крывава, але ж весела))”;

“Песьня ахвігіцельная!))) і кліп сьмешны, але ж фаршу шмат))”;

“Што вы туды падсыпалі?? Увесь дзень хаджу – а яна, песьня, у галаве круціцца. (...) Усяго адзін раз праглядзела – і такі эфэкт. Тэрмінова ў масы!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG