Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 28 сакавіка


Агляд беларускага сеціва


На форумах сайту “Хартыя’97” камэнтуюць інфармацыю пра беларуска-расейскую інтэграцыю, і ў прыватнасьці – словы расейскага палітыка Паўла Барадзіна пра магчымасьць канфэдэрацыі, калі пытаньні мяжы, мытні і коштавай палітыкі дэлегуюцца Расеі. Камэнтары:

“Мала ім Чачэніі”;

“Наконт народу сумняюся – палова там (у Расеі) корміцца”;

“Ня трэба толькі людзей пужаць цаной за газ. Вытрымаем. Вытрымлівалі беларусы і не такое. Усё гэта супрацьстаяньне паміж групоўкамі ў кіраўніцтве краіны”.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава пра тое, што ў часе акцыі да Дня Волі была затрыманая жанчына з васьмю мільёнамі рублёў. Міністар перакананы, што грошы былі прызначаныя для ўдзельнікаў маніфэстацыі. Камэнтары:

“Калі Навумаў і надалей будзе прапагандаваць гэтыя мітынгі, дык неўзабаве ўся краіна будзе хадзіць у спадзеве зарабіць”;

“Нельга па рэспубліцы з грашыма хадзіць. Калі што, дык апазыцыянэр”;

“Дадзеная навіна прызначаная, каб апраўдаць жорсткія дзеяньні (разгон дэманстрацыі)”;

“Такімі белымі ніткамі шыта. На цэлых 80 “адмарозкаў” бы хапіла”.

На форумах сайту “Нашай Нівы” абмяркоўваюць інфармацыю пра абраньне Аляксандра Мілінкевіча старшынём аргкамітэту ў справе падрыхтоўкі вулічнай акцыі “Чарнобыльскі шлях – 2008”. “Чарнобыльскі шлях — 2008” паслужыць далейшаму разгортваньню кампаніі па недапушчэньні будаўніцтва атамнай станцыі ў аўтарытарнай постчарнобыльскай Беларусі”, – гаворыць палітык у сваёй адозьве. Камэнтары:

“Таксама лічу, што нельга аматарам вырашаць палітычныя пытаньні з дапамогаю паліцэйскіх дручкоў даваць у рукі атамную домну – як бы ўвогуле ад яе ізноў не накрыла Эўропу”;

“Разумней стварыць грамадзянскі камітэт для незалежнай экспэртызы праекту і назіраньня за будаўніцтвам, бо, на жаль, пакуль што няма рэальнай альтэрнатывы АЭС. ...Цяпер прыйдзецца будаваць АЭС, бо каб разьвіваць тэхналёгіі – патрэбная энэргія, а кошт расейскага паліва надзвычай высокі ва ўсіх сэнсах... Лепш канструктыўныя прапановы, чым патрабаваньне забараніць”.

Сайт generation.by распавядае пра выступ рэктара Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту Ўладзімера Шымава на міжнароднай канфэрэнцыі ў Вене “Беларусь у Эўропе: Эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялёг”. Менавіта Ўладзімер Шымаў выключыў з унівэрсытэту студэнтку Тацяну Хому, калі яе абралі ў Праўленьне Саюзу нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы. У віну Тацяне паставілі тое, што яна не папрасіла дазволу ў кіраўніцтва свайго ўнівэрсытэту на паездку за межы Беларусі. Цяпер Тацяна Хома вучыцца ў адным з ВНУ Вены. На венскай канфэрэнцыі мясцовыя студэнты зладзілі акцыю пратэсту супраць прысутнасьці Ўладзімера Шымава, а беларускі дэлегат у сваю чаргу адмовіўся прызнаць сваю віну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG