Затрыманьне міліцыянты патлумачылі тым, што хлопцы спрабавалі вывесіць расьцяжку ў забароненым месцы. Расьцяжку ў актывістаў канфіскавалі.
Аляксандар Анісімаў паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты правялі зь ім і Фёдарам Цыніным прафіляктычную гутарку. Міліцыянтаў цікавіла, зь якой нагоды хлопцы зьбіраліся вывесіць расьцяжку. Цяпер Аляксандар Анісімаў і Фёдар Цынін на волі.
Актывістаў затрымалі трое міліцыянтаў каля адзінаццатай гадзіны. Хлопцы спрабавалі разгарнуць расьцяжку “Сёньня 90 год незалежнасьці БНР” на чыгуначным мосьце, што па-над вуліцай Першамайскай, непадалёк ад чыгуначнага вакзалу.