Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага кіраўніка “Моладзі БНФ” пакінулі пад арыштам


Паводле рашэньня начальніка Кастрычніцкага РАУС, затрыманага сёньня моладзевага актывіста Аляксандра Кузьняцова зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Заўтра яго павязуць у суд.


Віцебскія праваабаронцы Леанід Сьвецік і Павал Левінаў настойвалі на тым, каб хлопца адпусьцілі на ноч дахаты, бо ён мае дзіця-інваліда. Аднак начальнік Кастрычніцкага РАУС Андрэй Пракаповіч адмовіўся прыняць такое рашэньне нават пасьля таго, як праваабаронцы патэлефанавалі ў Міністэрства унутраных спраў.

Кіраўнік віцебскай арганізацыі “Моладзі БНФ” быў затрыманы за тое, што на некалькі хвілін разгарнуў бел-чырвон-белы сьцяг па сканчэньні акцыі каля помніка Ўладзімеру Караткевічу, якая была прысьвечана заўтрашнім 90-м угодкам БНР.


Бацька Юліі Міхайлавай піша скаргу на міліцыянтаў
Затрыманых разам зь ім няпоўнагадовых Юлію Міхайлаву ды сясьцёр Крысьціну й Вікторыю Чыж адпусьцілі з пастарунку пасьля апытаньня.

Бацьку Юліі Міхайлавай не дапусьцілі прысутнічаць пры апытаньні дачкі, і гэтае парушэньне ён мусіў зафіксаваць у кнізе скаргаў. Заўтра ўсе трое дзяўчат мусяць зьявіцца ў суд Кастрычніцкага раёну ў якасьці сьведак у справе Аляксандра Кузьняцова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG