Карэспандэнтка: “Што для вас БНР?”
Дзяўчына: “Гісторыя, найперш”.
Карэспандэнтка: “А нейкіх дзеячаў БНР ведаеце?”
Дзяўчына: “Ластоўскі, браты Луцкевічы”.
Спадарыня: “Ня ведаю і ніколі ня чула”.
Спадар: “Гэта фактычна першая беларуская дзяржава зь ясна вызначанымі мэтамі”.
Хлопец: “Пайшла сучасная незалежнасьць менавіта ад БНР у 1918 годзе”.
Карэспандэнтка: “А нейкіх дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі ведаеце?”
Хлопец: “Ой... Ластоўскі, Ігнатоўскі, Захарка”.
Карэспандэнтка: “Ці ведаеце Вы, што такое БНР?”
Спадар: “Беларуская Народная Рэспубліка”.
Карэспандэнтка: “А можа, якіх гістарычных дзеячаў памятаеце?”
Спадар: “Я галаву не забіваю”.
Карэспандэнтка: “А гісторыю вывучалі ў школе?”
Спадар: “Прынцыпова не вучыў”.
Спадар: “Яна існавала ўсяго 9 месяцаў, гэта БНР. Потым яе закрылі”.
Хлопец: “Ведаю, але я ўжо нічога не памятаю”.
Карэспандэнтка: “А ў які пэрыяд яна існавала?”
Хлопец: “Не памятаю”.
Спадар: “У 1919-м”.
Хлопец: “БНР? Так, ведаем. Гэта Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі (сьмех).
Спадар: “БНР – гэта Беларуская Народная Рэспубліка. 25 сакавіка будзе Дзень незалежнасьці”.
Карэспандэнтка: “А вы можа ведаеце дзеячаў?”
Спадар: “Я ведаю толькі Тарашкевіча. Ён прыдумаў граматыку беларускую сапраўдную”.
Дзяўчына: “БНР? Чула. Беларуская Народная Рэспубліка”.
Карэспандэнтка: “А калі яна існавала?”
Дзяўчына: “Я дрэнна ведаю гісторыю”.
Хлопец: “БНР – гэта, напэўна, нейкая партыя, якая супрацьпастаўляе сябе прэзыдэнту, так? Беларуская народная... Што там можа быць далей? Р... рэспубліка?”
Спадар: “БНР – гэта дакладна апазыцыя прэзыдэнту, гэта 100%!”
Хлопец: “А... Беларуская Народная Рэспубліка! Гэта падчас рэвалюцыі яна ўзьнікла і існавала літаральна паўгода. Яе задушылі. Так, я ўзгадаў!”
Карэспандэнтка: “А можа, яшчэ дзеячаў узгадаеце?”
Хлопец: “Дзеячаў дакладна ня ведаю”.
Карэспандэнтка: “Ці ведаеце Вы, што такое БНР?”
Хлопец: “Не”.
Дзяўчына: “Беларускі Народны Фронт”.
Карэспандэнтка: “Р-р-р”
Дзяўчына: “Р? Не, ня ведаю”.
Карэспандэнтка: “І па гісторыі не вывучалі?”
Дзяўчына: “А... Вывучалі, вывучалі. Але не памятаю. Гэта было даўно. Беларуская Нацыянальная Рэспубліка хіба што...”
Карэспандэнтка: “А калі яна існавала?”
Дзяўчына: “На пачатку ХХ-га стагодзьдзя”.
Хлопец: “Не, ніколі ня чуў. Мы дрэнна вучыліся ў школе. Кепскі настаўнік быў”.