Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 12 сакавіка


Агляд беларускага сеціва


Галоўная навіна, якая абмяркоўваецца ў беларускім сеціве – сьведчаньні пацярпелых ад дзеяньняў ДАІ, апублікаваныя на сайце газэты "Авто Бизнес Daily". Паводле Алены Калпаковай, Юрыя Пашкевіча і Аляксея Берасьнёва, іх, а таксама дваіх пасажыраў, адна зь якіх трохгадовая дзяўчынка, выкарысталі ў якасьці жывога шчыта, каб спыніць аўтамабіль з п'яным кіроўцам. Першапачаткова інфармацыя зьявілася ў суполцы minsk_by дзякуючы карыстальніку phantom4. Некаторыя зь некалькіх соцень камэнтароў:

"Даішнікі дзейнічаюць так, як ўсё кіраўніцтва краіны";

"Як звычайна мянтоў апраўдаюць, звычайных сьмяротных пашлюць. А будуць спрабаваць справядлівасьці дамагчыся – саміх пасадзяць".

Начальнік ДАІ Менску Дзьмітры Карзюк абверг інфармацыю пра тое, што ДАІшнікі зрабілі жывы шчыт з прыватных асобаў. Тым часам на форумах Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў МУС ідуць сотні запытаньняў:

"Ці ня сорамна вам пасьля вашай рэакцыі на падзею насіць форму?";

"Назавіце нумар і дату інструкцыі, якой кіраваліся міліцыянты, калі ладзілі жывы шчыт?";

"Што плянуе зрабіць МУС у зьвязку дыскрэдытацыі яго як інстытуцыі, закліканай абараняць грамадзянаў?";

"Скажыце, калі ласка, як затрымліваць злачынцаў, якія працуюць у ДАІ?".

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра часовае адкліканьне амбасадаркі ЗША ў Беларусі Карэн Ст'юарт. Прадстаўнікі амэрыканскага боку заяўляюць, што пазыцыя Злучаных Штатаў застанецца бязь зьменаў: адно з галоўных патрабаваньняў нармалізацыі стасункаў зь Беларусьсю – вызваленьне з-за кратаў палітзьняволенага Аляксандра Казуліна. Камэнтары:

"Кепска, што Штаты ня шчыльна займаюцца гэтым пытаньнем. Калі б насамрэч захацелі націснуць, можа, сэнс і быў бы";

"Ну хто так робіць? Давайце ўсіх паслоў пашлём! Што цяпер зь візамі будзе?";

"Будзем неўзабаве ў Вэнэсуэлу як у прыгарад езьдзіць".

У сеціве зьявіўся сайт, які распавядае пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі. Апроч гістарычных артыкулаў, старонка ўтрымлівае выказваньні вядомых людзей пра БНР і Дзень Волі.

Блогер bacіukou зьвяртае ўвагу на тое, што афіцыйны сайт прадстаўніцтва ААН у Беларусі карыстаецца клясычным правапісам (тарашкевіцай).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG