Паводле палкоўніка міліцыі Ігара Ваніцкага супрацоўнікі ДАІ “не вінаватыя” ў інцыдэнце, які адбыўся 2 сакавіка на шашы Менск — Мікашэвічы пад Менскам.
“Кіроўцы, спыніўшы свае транспартныя сродкі, недакладна зразумелі сыгнал супрацоўніка ДАІ, які патрабаваў працягваць рух у напрамку Менску”, — заявіў намесьнік начальніка ДАІ Ігар Ваніцкі на брыфінгу.