Тэкст онлайн-канфэрэрнцыі можна прачытаць тут.
Сяргей Скрабец нарадзіўся ў 1963 годзе, быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня, узначальваў апазыцыйную дэпутацкую групу “Рэспубліка”.
Летам 2004 году разам з паплечнікамі Ўладзімерам Парфяновічам і Валерам Фраловым галадаваў, пратэстуючы супраць адмовы кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў вынесьці на разгляд дэпутатаў папраўкі ў выбарчае заканадаўства, накіраваныя на яго дэмакратызацыю.
Пасьля затрыманьня ў траўні 2005 году Скрабца зьвінавацілі ў вымантачваньні крэдытаў і асудзілі на два з паловай гады зьняволеньня. Незалежныя аналітыкі і праваабаронцы назвалі той прысуд палітычна матываваным. У лістападзе 2006 году, адбыўшы паўтара году зьняволеньня, Скрабец выйшаў на волю.