Пастара царквы абвінавацілі ў невыкананьні прадпісаньняў пракурора. Нагадаем, у 2006 годзе гарадзкія ўлады спрабавалі адабраць у вернікаў іх храм (былы калгасны кароўнік на ўскрайку Менску).
Вернікі абвясьцілі галадоўку і трымалі яе да тае пары, пакуль улады не прапанавалі вырашыць канфлікт у Вышэйшым гаспадарчым судзе. Летась справа так і ня мела працягу. А напрыканцы году прадстаўнікі розных ведамстваў намагаліся прайсьці ў будынак. Але вернікі заявілі, што пакуль ня вырашыцца канфлікт, яны ня пусьцяць у свой храм пабочных асобаў.