Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Горадня – другая сталіца БНР” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Так называецца сэрыя з 13 паштовак, якую да выданьня падрыхтавалі гарадзенскія краязнацы, гісторыкі й сябры руху “За свабоду”. Гэтае выданьне прысьвячаецца 90-ым угодкам Беларускае Народнае Рэспублікі.


Паштоўкі зробленыя з старых здымкаў 1918 года, аднойдзеных у архівах. Якраз у той час урад Беларускае Народнае Рэспублікі вымушаны быў перабрацца з Менску ў Горадню.
Са слоў аднаго з гісторыкаў, Андрэя Чарнікевіча, знайсьці такія паштоўкі аказалася лягчэй, чым яны думалі. У пэрспэктыве, як заўважыў гісторык, у Горадні можна адкрыць музэй БНР пад адкрытым небам, паколькі захаваліся шмат будынкаў, дзе мясьціліся ўрад БНР, вайскоўцы й іншыя беларускія арганізацыі.
Праўда, са слоў Чарнікевіча, шмат матэрыяльнай культуры, у прыватнасьці помнікаў архітэктуры, якія памятаюць часы БНР, у Горадні ня стала.
Плянуецца, што паштоўкі пабачаць сьвет у Горадні 25 сакавіка, у дзень 90 угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Такая сэрыя паштовак зьявіцца ў Беларусі ўпершыню.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG