У распрацоўцы рэйтынгу ўлічваліся такія крытэры як эканоміка, палітыка, бясьпека і сацыяльнае разьвіцьцё. Краіны, якія набралі найменшую колькасьць балаў і занялі першыя месцы ў сьпісе, лічацца самымі нестабільнымі, а краіны з найбольшай колькасьцю балаў у канцы сьпісу, наадварот, самымі устойлівымі. Паводле экспэртаў, у Беларусі, якая сярод 141 краіны заняла 81 пазыцыю, найгорш за ўсё з палітычнай сытуацыяй.
Сярод краінаў былога СССР найбольш нестабільнай экспэрты лічаць Расею (65 месца ў сьпісе). Больш стабільнымі за Беларусь прызнаны Малдова (88 месца), Казахстан (89), Грузія (90), а найлепшую 136 пазыцыю заняла Латвія. На 141-м месцы знаходзіцца Славаччына, а на першым Самалі.