Абедзьве гэтыя краіны маюць таксама найвышэйшы рэйтынг пранікненьня ў сеціва сярод краін зь пераходнай эканомікай. Пра гэта гаворыцца ў апошняй справаздачы экспэртаў міжнароднай арганізацыі UNCTAD. Справаздача была агучана ў Вене на арганізаванай ААН канфэрэнцыі ў пытаньнях інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў.
Як вынікае з дакладу экспэртаў, у пэрыяд 2002—2006 гг. колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту ў Беларусі павялічылася ў 6,9 разу і склала каля 57%. У Харватыі гэты паказчык роўны 35%. У агульным рэйтынгу UNCTAD Беларусь займае цяпер 22 месца і апярэджвае такія краіны, як Аўстрыя, Бэльгія, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Фінляндыя і Францыя. Ёй таксама саступаюць суседнія Латвія, Літва, Польшча, Расея (18%) і Ўкраіна (11,9%).
Паводле дакладу UNCTAD, усясьветны лідэр у карыстаньні інтэрнэтам — Нідэрлянды (88%), а аўтсайдэры — М’янма і Ірак, дзе доступ да ўсясьветнага сеціва мае адзін чалавек з тысячы.