Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці павінна ўлада вызваліць усіх палітвязьняў?


Апытаньне на вуліцах Менску.


Пытаньне пра вызваленьне ў Беларусі палітвязьняў стаіць сёньня першым пунктам у ліку патрабаваньняў да беларускіх уладаў і з боку апазыцыі, і з боку Захаду. А што кажуць шараговыя мінакі на вуліцах у Менску на пытаньне, ці павінна цяперашняя ўлада вызваліць усіх палітвязьняў?

Спадар: “Я лічу, што ўсіх палітвязьняў трэба цяпер вызваліць. Памілаваць іх. Няма патрэбы трымаць людзей. Я мяркую, што гэтыя людзі асэнсавалі свае ўчынкі. Перакананы, што трэба адпусьціць іх на волю”.

Спадар: “Я думаю, што так. Таму што ў самім вызначэньні “палітвязень” крыецца пэўная несправядлівасьць. Гэта дыктуе і маю пазыцыю: усе палітвязьні павінны быць вызваленыя”.

Спадар: “Я лічу, што калі няма за імі нейкай крымінальнай адказнасьці і вінаватасьці рэальнай, а толькі адбываюць тэрмін па палітычных матывах, то павінны быць вызвалены ўсе. Іншая справа — калі чалавек учыніў нешта, за што трэба адказваць, то ў такім разе ён мусіць быць пакараны”.

Спадарыня: “Калі мы лічым сябе дэмакратычнай краінай, то адкуль у нас могуць быць палітычныя зьняволеныя? Мажліва, іх называюць інакш? Я не магу гаварыць, што іх трэба вызваліць ці ізаляваць ад грамадзтва. Чалавек мае права на выбар. Значыць, павінна быць шмат думак. І той, хто лічыць сябе адукаваным чалавекам, няхай выбірае сам”.

Юнак: “Вырашаць маюць адпаведныя органы. Толькі ў адпаведнасьці з законам. Гэта ўсё, што я магу сказаць”.

Карэспандэнт: “Сёньня ў Менску гучаць патрабаваньні вызваліць Аляксандра Казуліна. А якая ваша думка?”

Спадарыня: “Канечне, канечне. Абавязкова! Таму што, як я лічу, гэта было б па-людзку”.

Юнак: “Лічу, што ўсіх палітвязьняў давядзецца вызваліць. У любым выпадку. Тым больш у такой сямейнай трагедыі, як у Аляксандра Казуліна. Трымаць яго надалей у турме — гэта ня тое што непаліткарэктна, а перадусім не па-людзку”.

Юнак: “На маю думку, палітвязьняў у нашай краіне не павінна быць”.

Спадар: “На самой справе я ня думаю, што ў краіне, улада якой называе яе дэмакратычнай, ёсьць людзі, якіх трэба зьмяшчаць у турму за палітычныя перакананьні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG