"Мяне з рэчамі выклікалі з камэры, але я не выключаў, што павязуць у калёнію. Потым стала зразумела, што афармляюць выхад на волю.
За тры месяцы турмы стаў горш чуць, бачыць і страціў палову зубоў
Таму зараз галоўнае – паправіць здароўе. Турма – гэта адмоўны досьвед. Калі б я там прабыў болей, хаця б тры гады, баюся, стаў бы графам Монтэ-Крыста. У тым сэнсе, што стаў бы помсьціць усяму сьвету”, -- паведаміў Аляксандар Зьдзьвіжкоў.