Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе фэльчар Аляксандар Валчанін зьвярнуўся да кіраўніцтва цэнтральнай гарадзкой лякарні і прафсаюзнага камітэту.
Павінна быць зроблена ўсё, каб парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў 2008 годзе прайшлі адкрыта, дэмакратычна, у поўнай адпаведнасьці з беларускім заканадаўствам.
Ініцыятыўная група прэтэндэнта на дэпутацкі мандат ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе № 38 Кастуся Жукоўскага зьбірае подпісы выключна па-беларуску.
На гэтым тыдні ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працягвалі збор подпісаў у іх падтрымку.
Намесьнік старшыні Віцебскай Рады Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч аддаў на рэгістрацыю ў Глыбоцкі райвыканкам 1101 подпіс.
44 са 110 дзейных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў зьбіраюцца балятавацца і ў новы склад Нацыянальнага сходу.
Рэкамэндацыі, якімі карыстаюцца журналісты Радыё Свабода пры асьвятленьні выбараў. Ці прыдатныя гэтыя рэкамэндацыі для беларускіх СМІ? ВЫКАЖЫЦЕ СВАЕ ДУМКІ
10 жніўня — апошні дзень, калі можна вылучыць кандыдатаў для працы ва ўчастковых камісіях, які вядуць падлік бюлетэняў выбарцаў.
У Гомелі на прыпынку грамадзкага транспарту невядомыя спрабавалі завязаць бойку са Зьмітром Гусаковым.
Кіраўнік Кобрынскай арганізацыі Партыі БНФ, адзін з патэнцыйных кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах А.Мех атрымаў адказ на сваю скаргу ў КДБ.
Зранку ён наведаў райцэнтр Гарадок, дзе балятуецца мясцовы актывіст Леанід Аўтухоў, а потым дапамагаў зьбіраць подпісы ў Віцебску – адразу за чатырох дэмакратычных вылучэнцаў.
Беларускае выбарчае заканадаўства забараняе агітаваць за патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты да той пары, пакуль яго афіцыйна не зарэгіструюць. Пачынаецца ж рэгістрацыя ад 19 жніўня. Аднак некаторыя мэдыі сьпяшаюцца.
423 ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты разам сабралі ўжо каля 180 тысяч подпісаў выбарцаў.
5 жніўня ўвечары ў менскім мікрараёне Курасоўшчына былі зьбітыя кіраўнік ініцыятыўнай групы Станіслава Багданкевіча Юры Фабішэўскі і актывіст выбарчага штабу Сяргей Кастыленка.
Ініцыятыўную групу старшыні арганізацыі донараў “Кропля жыцьця” І.Каваленкі не пускаюць у інтэрнаты Магілёву зьбіраць подпісы у ягоную падтрымку.
Ці азначаюць вынікі фармаваньня акруговых камісій і рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў, што ўмовы сёлетніх выбараў адкрываюць для апазыцыі “вакно магчымасьцяў”? Наколькі апазыцыя гатовая да гэтага? Ці павінна яна непахісна адстойваць свае прынцыпы альбо прыстасоўваць іх да патрэбаў выбаршчыкаў?
Як беларускія СМІ — дзяржаўныя і недзяржаўныя — асьвятляюць сёлетнюю выбарчую кампанію? Наколькі апублікаваныя матэрыялы адпавядаюць прафэсійным стандартам журналісцкай працы падчас выбарчага працэсу?
У Сьветлагорску настаўнікаў пад прымусам уключаюць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.