Ня ўсе прысуды бываюць справядлівыя. Што рабіць невінаватаму, чыя віна прызнаная судом? Якімі шляхамі шукаць вызваленьня?
Мы працягваем сэрыю ранішніх інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня – прыдпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам, якому нядаўна замянілі зьняволеньне ў менскай калёніі №1 на папраўчыя работы па месцы жыхарства. Гэтым разам журналіст Аляксандар Уліцёнак цікавіцца ва ўчорашняга вязьня пра ўмовы харчаваньня ў зоне.
Працягваем сэрыю ранішніх размоваў з грамадзкім рэдактарам тыдня народнай артысткай Беларусі, колішнім кіраўніком дыктарскай групы нацыянальнага тэлебачаньня Зінаідай Бандарэнка.
Сёлета мы зрабілі новай крок у нашай грамадзянскай журналістыцы – далі слухачам права стаць па чарзе грамадзкімі рэдактарамі тыдня.
Што робіць "Бацькаўшчына" для пашырэньня беларускай прысутнасьці ў сьвеце?
Ці ўдаецца беларускай эміграцыі захавацца ва ўмовах ціску глябалізацыі з аднаго боку, і суседніх больш моцных дыяспар – зь іншага?
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня - Алена Макоўская, якая другі тэрмін запар ачольвае міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Задзіночаньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
Алена Макоўская на 3 зьезьдзе ў 2001-ыме абрана старшынёй рады ЗБС “Бацькаўшчына”, пераабраная на наступным зьезьдзе ў 2005-ым.
Грамадзкі рэдактар тыдня Аляксандар Фядута прапанаваў дасьледаваць тэму – як памянялася за часы незалежнасьці псыхалёгія грамадзтва.
Міты і рэаліі эўрапейскай нацыі