Якое цяпер стаўленьне ў Чэхіі да спадчыны Гаўла? Ці месца філёзафу на троне? Хто мае рацыю — Гавэл ці Мак’явэлі? Ці прайшоў ува Ўсходняй Эўропе час Гаўлаў?
Ці варта ў Беларусі забараніць аборты? «Маё цела — маё права», аборт — грэх перад Богам, аборт — забойства, забарона абортаў пагоршыць сытуацыю зь імі — якія з гэтых тэзаў маюць рацыю?
Чаму кіраўнік Беларусі выступіў з вострай крытыкай палітыкі Расеі менавіта цяпер? Ці зьяўляюцца дзеяньні Масквы ціскам на Беларусь і калі так, то ў чым яго мэта?
25 гадоў таму бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. Зь якімі сымбалямі беларусы асацыююць сябе сёньня?
Хто мае рацыю ў дыскусіі — кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў або генэральны пракурор? Якая мадэль бізнэсу больш падыходзіць Беларусі — кантынэнтальная або англасаксонская? Хто больш патрэбны беларускай эканоміцы — Стыў Джобс або Сяргей Каралёў?
Ці было непазьбежным ператварэньне незалежнай Беларусі ў аўтарытарную дзяржаву? Пра што сьведчыць досьвед іншых постсавецкіх краінаў і краінаў Усходняй Эўропы ў міжваенны час? Што лепш мацуе незалежнасьць — дэмакратыя ці аўтарытарызм?
Ці мог захавацца Савецкі Саюз? Хто заваяваў незалежнасьць для Беларусі? Перамога над камуністычным путчам у 1991 годзе была выпадковасьцю ці непазьбежнасьцю?
Якія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты? Ці спрыяе ўлада канкурэнцыі сярод праўладных кандыдатаў? Ці будзе большым прадстаўніцтва партыяў у новым складзе палаты прадстаўнікоў? Колькі апазыцыйных кандыдатаў стануць дэпутатамі? Ці зможа апазыцыя пракантраляваць падлік галасоў?
Вэрсіі забойства Паўла Шарамета.
Чым зьезд дэмакратычнай партыі ЗША адказаў на выклік Дональда Трампа? Чаго чакаць Беларусі і сьвету ад прэзыдэнцтва Клінтан і Трампа? Якія праблемы стаяць у цэнтры выбарчай кампаніі ў ЗША? Ці застанецца амэрыканскае грамадзтва адзіным пасьля сёлетніх выбараў?
Чаму постаць Доналда Трампа спарадзіла раскол у Рэспубліканскай партыі? Дэмакратыя — улада масаў або прынцыпаў? Ці можа Трамп перамагчы Клінтан?
Што значыў Павал Шарамет для Беларусі, Расеі і Ўкраіны? Якія маюцца вэрсіі яго забойства? Якім будзе лёс яго выданьня — «Беларускага партызана»?
У чым прычыны цяперашняй нафта-газава-малочнай «вайны» паміж Беларусьсю і Расеяй? Ці ёсьць у канфлікту палітычная подбіўка? Чым цяперашні канфлікт адрозьніваецца ад папярэдніх?
Якія асноўныя рашэньні былі прынятыя на саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу? Ці выклічуць яны рост ваеннай напружанасьці ў рэгіёне? Ці прымусіць Масква Менск даць згоду на расейскія базы на беларускай тэрыторыі?
Ці азначае беларуская Плошча ў сучасных умовах абавязковае ўмяшаньне Расеі? Хто зьбірае Плошчу? Ці можа Лукашэнка захацець дэмакратыі?
Чаму брытанцы прагаласавалі за Brexit? Да якіх зьменаў у Эўразьвязе прывядзе гэтае рашэньне? Як выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ паўплывае на зьнешнюю палітыку Зьвязу, у прыватнасьці, адносна Беларусі, Расеі і Ўкраіны.
Якія прычыны масавага забойства ў гей-клюбе ў ЗША? Якое значэньне мае ідэнтычнасьць забойцы і яго ахвяраў? У чым карані гамафобіі?
Ці мае рацыю Павал Севярынец у сваіх заявах наконт геяў і лесбіянак? Ці заўсёды голас народу — голас Божы? Куды рушыць сьвет і ці варта рушыць за ім?
Ці будуць зьмененыя працэдурныя ўмовы парлямэнцкіх выбараў? Ці апынуцца ў Палаце прадстаўнікоў апазыцыянэры? Ці здолеюць апазыцыйныя партыі і рухі ўзгадніць свае дзеяньні падчас выбараў?
Ці варта рэклямаваць беларускасьць, прадстаўляючы жаночую ўвагу як прыз і ўзнагароду? Ролік «Мова Нанова»: іранічны трэш ці сэксісцкая зьнявага? Ці возьмуць Беларусь у Эўропу без фэмінізму?
Выйграюць ці прайграюць аўтарытарныя ўладары, вызваляючы такіх як Саўчанка, Ісмаілава, Статкевіч? Як ставяцца да Надзеі Саўчанкі ўкраінцы і беларусы? Якія яе палітычныя пэрспэктывы? Як былыя палітычныя вязьні робяцца палітычнымі лідэрамі?
Як мяняецца інфармацыйная прастора Беларусі? Што можа «канапны актывізм»? Для каго працуюць новыя мэдыі і дзяржаўныя СМІ?
Ці агучыў Лукашэнка ў штогадовым пасланьні плян пераадоленьня эканамічнага крызісу? Ці адбываецца зьмена пакаленьняў у беларускай уладзе? Якія зьмены можа зрабіць новае пакаленьне беларускіх чыноўнікаў?
Навошта Лукашэнка паехаў у Турэччыну? Што азначае заява міністра Макея наконт тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны бяз Крыму? Наколькі афіцыйны Менск незалежны ад Масквы?
Якімі будуць наступствы рэфэрэндуму? Пра што ён сьведчыць? Як на фоне галяндзкага плебісцыту выглядае збліжэньне Эўразьвязу і Беларусі?
Ці пачынае Вашынтон усьлед за Эўразьвязам мяняць свае стасункі з афіцыйным Менскам? Якой будзе палітыка ЗША адносна Беларусі пры новым прэзыдэнце?
Якія асаблівасьці сёлетняга сьвяткаваньня Дня волі? Як ставяцца да гэтай даты ўлады? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць Валер Булгакаў, Алесь Чайчыц і Віталь Цыганкоў.
Ці быў плян у арганізатараў Плошчы ў 2006 годзе? Ці маглі падзеі тады пайсьці інакш? Якія суадносіны рашучасьці і народнай падтрымкі ў посьпеху рэвалюцыі?
MSQRD, Viber, «World of Tanks» — ластаўкі, якія ня робяць вясны, ці паказьнік эфэктыўнасьці беларускай IT-сфэры? Як выглядаюць пазыцыі Беларусі ў гэтай галіне ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Ці можа IT-індстрыя стаць рухавіком, які выцягне беларускую эканоміку?
Першы і апошні прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў — пешка ці дэміюрг гісторыі? Якое значэньне маюць матывы дзеяньняў палітыкаў? Пачатак перабудовы ў СССР і цяперашні стан Беларусі — у чым падабенства і ў чым адрозьненьне?
Якімі былі вынікі пасяджэньня ў Менску вышэйшай рады саюзу Беларусі і Расеі?
На якой мове гавораць жыхары Берасьцейскай вобласьці? Культурная разнастайнасьць — чыньнік моцы нацыі ці пагроза яе адзінству?
Чаму менскія пагадненьні не ўрэгулявалі канфлікт у Данбасе? Наколькі нэўтральная ў гэтым канфлікце пазыцыя афіцыйнага Менску — ваеннага і палітычнага саюзьніка Расеі? Ці могуць паспрабаваць адзін з бакоў ці абодва бакі канфлікту вырашыць яго ўзброеным шляхам?
Чаму ў Беларусі карупцыянэраў вызваляюць з-за кратаў і ставяць кіраваць праблемнымі гаспадаркамі? Ці шмат карупцыянэраў пасадзілі ва Ўкраіне? Ці пераможа карупцыю зьнешняе кіраваньне праваахоўнай сыстэмай краіны?
Чаму Лукашэнка паабяцаў «дробным» прадпрымальнікам канец «мядовых гадоў»? Ці выжыве беларускі дробны гандаль у новых умовах?
Што мае на ўвазе Аляксандар Лукашэнка, калі заяўляе, што праваслаўная царква павінна разумець, што жыве ў незалежнай дзяржаве, і разьвівацца? Ці гатовая беларуская праваслаўная царква да самастойнасьці?
Якія нечаканасьці прынёс 2015 год? Якія прагнозы спраўдзіліся, а якія не? Чым запомніцца 2015-ы? Якія сюжэты гэтага году будуць вызначаць падзеі ў 2016-м?
Якія былі самыя гучныя антыкарупцыйныя справы ў 2015 годзе? Як выглядае барацьба з карупцыяй у параўнаньні з Расеяй і Ўкраінай?
У чым прычына гарачых спрэчак вакол Нобэлеўскай лекцыі Сьвятланы Алексіевіч? Як яны выглядаюць з Расеі? Чаму банкетная прамова ляўрэаткі адрозьнівалася ад лекцыі?
Хто ў Беларусі за, а хто супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту? Ці гатовыя беларусы да рэформаў? Лідэр — той, хто вядзе народ, ці той, хто ідзе за грамадзкай думкай?
Як канфлікт Расеі з Турэччынай паўплывае на беларуска-расейскія адносіны? Лёс авіябазы, другой ніткі газаправоду «Ямал-Заходняя Эўропа», загадкі скасаваньня візыту Лукашэнкі ў Маскву і раптоўнага візыту Аліева ў Менск.
Ці мае Эўразьвяз супольную пазыцыю адносна Беларусі? Як будуць разьвівацца стасункі аб’яднанай Эўропы і Беларусі ў палітыцы, эканоміцы і сфэры бясьпекі? Як будзе ўплываць на гэтыя адносіны расейскі фактар?
Чаму для ўлады і ўсяго грамадзтва пытаньне дзяржаўнай і гістарычнай сымболікі застаецца гэткім важным і гарачым? Ці будуць улады ў новых геапалітычных рэаліях і надалей чапляцца за савецкія сымбалі?
Чаму некаторыя беларускія чыноўнікі так сьмела загаварылі пра эканамічныя рэформы? Чаму іхнія заявы супярэчаць словам самога Лукашэнкі, які ня раз за апошнія дні падкрэсьліваў, што рэформы Беларусі непатрэбныя? Што будуць рабіць улады ў выпадку далейшага зьніжэньня ўзроўню жыцьця?
Ці пойдзе Аляксандар Лукашэнка на кардынальныя рэформы? Чаму ідэя рэформаў такая папулярная сярод урадоўцаў? У якую сацыяльна-эканамічную мадэль можа трансфармавацца мадэль цяперашняя?
Ці сапраўды беларуская ўлада вымушаная будзе пайсьці на эканамічныя рэформы, як на гэта разьлічваюць некаторыя аналітыкі?
Выбарчую кампанію ў эфіры Свабоды аналізуюць палітолягі Юры Чавусаў і Валерка Булгакаў.
Сцэнар сёлетніх выбараў Юры Дракахруст абмяркоўвае з палітычнымі аглядальнікамі Сьвятланай Калінкінай і Аляксандрам Класкоўскім.
Як успрымаюцца першыя вынікі выбараў? Госьці Юрыя Дракахруста — культуроляг, філёзаф Уладзімер Мацкевіч і публіцыст Стась Карпаў.
Загрузіць яшчэ