29 траўня сёлета Юрась Бушлякоў адзначыў бы сваё 50-годзьдзе. За дзесяць гадоў, як яго няма з намі, я толькі ўпэўніўся ў перакананьні: Юрась — узор новага, адкрытага, не скаванага самацэнзурай, карацей, абсалютна несавецкага пакаленьня беларускіх мовазнаўцаў.